І радасць пранікае ў сэрца

0

Набліжаецца час святкавання Пасхальнай Таямніцы. Змучаныя крыжам штодзённасці, забеганыя, часта поўныя клопату і балесных расчараванняў, схілімся ж над пустым гробам Езуса.

Няхай Пераможца Смерці ўзмоцніць у нас веру, нанова абудзіць надзею, узнясе нашыя сэрцы па-над тое, што зямное, цяперашняе, да перажывання Божай рэчаіснаці.
Радасць з Змёртвыхпаўстання Пана няхай пранікае ў нашае сэрца і сумленне і прыносіць у нас плён святасці.
З`яднаныя ў малітве і радасным святкаванні,

Айцец Аляксей Романовіч,
сёстры св. Ядвігі
і парафіяне

Реклама

Малюнак

Ад усяго сэрца запрашаем да супольнага святкавання:

  • Вялікі Чацвер (17 красавіка)
    18.00 — Св. Імша — Памятка Апошняй Вячэры
  • Вялікая Пятніца (18 красавіка)
    17.30 — Літургія Вялікай Пятніцы
  • Вялікая Субота (19 красавіка)
    8.00, 13.00, 19.45 — Асвячэнне велікоднай ежы
    20.00 — Св.Імша
    22.00 — Начное чуванне
  • Вялікдзень (20 красавіка)
    6.00, 15.00 — Св. Імша
  • Велікодны Панядзелак (21 красавіка)
    18.00 — Св. Імша
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии