Галерэя атрымала імя Уладзіміра Садзіна

4

У пятніцу, 21 сакавіка, у Слуцкай галерэі мастацтваў адкрылася выстава мастака Уладзіміра Садзіна. У трох залах галерэі прадстаўлена каля 100 работ майстра. Акрамя іх гледачы могуць пазнаёміцца ​​з дакументамі, дзённікамі, публікацыямі, замалёў-камі і эскізамі карцін.Для экспазіцыі іх дала дачка мастака Таццяна Грэская.

24032014_vystavka_sadina_3

На адкрыцці Наталля Серык, дырэктар краязнаўчага музея, адзначыла, што 31 снежня мінулага года галерэя мастацтваў атрымала імя Уладзіміра Садзіна.

Реклама

«Працэс прысваення імя галерэі некалькі зацягнуўся, але гэта, магчыма, да лепшага, бо яго прыняцце адбылося напярэдадні юбілею нашага славутага земляка», — сказаў Віктар Ражанец, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў.

У адкрыцці выставы, акрамя афіцыйных асоб, удзельнічалі вучні Уладзіміра Садзіна: мастакі Георгій Скрып-нічэнка, Уладзімір Голуб, Ігар Ціткоўскі, Уладзімір Суздальцаў, Мікалай Карзоў, Уладзімір і Міхаіл Басалыгі і іншыя. Дачка мастака ўручыла ім нявыкарыстаныя палотны майстра, якія, па яе заўвазе, могуць стаць чарговай тэмай выставы ў галерэі.

Вольга Шуманская

Ранее:

Курсовая работа по специальности «Режиссура телевидения» от случчанки Татьяны Мастыкиной. 2007 год.

4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Modernist
Modernist
26 марта 2014 20:25

Вось и добра. Ен русски, но для Радзимы зрабиу больш иных беларускамоуных, бо не крычау на кожным углу, а сципла працавау.

Идиотъ
Идиотъ
26 марта 2014 20:56

Годнае ўшанаванне памяці.

МихаиЛ
МихаиЛ
26 марта 2014 22:22

Рад за галерею. Молодцы. Лёд тронулся, а то так бы я не удивился если б у нас назвали имени Малевича или Пикассо. У нас так любят то памятники порушить то улицы назвать не пойми из каких мотивов. Рад что имя Садина увековечено в названии галерея и горжусь что не раз приходилось его видеть.

АЛЁНА
АЛЁНА
27 марта 2014 22:12

Огромное спасибо Владимиру Степановичу за его труд. Он прекрасный педагог и человек. Ещё ребёнком ходила к нему в студию рисовать. Хорошие воспоминания с детства.))))