Да юбілею мастака, імя якога носіць галерэя

3
Реклама

У сераду, 19 сакавіка, споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Садзіна — жывапісца і графіка, а таксама выдатнага настаўніка, які вырасціў цэлую плеяду мастакоў родам са Случчыны.

20032014_sadin

Уладзімір Садзін нарадзіўся і вырас не ў Слуцку. Але менавіта тут ён правёў большую частку свайго жыцця. Тут ён пазнаёміўся з жонкай, працаваў мастаком-афарміцелем у розных установах, заснаваў гурток, а затым і студыю выяўленчага мастацтва. Адсюль ён выязджаў у шматлікія вандроўкі, вёў перапіску з выдатнымі мастакамі свайго часу. Ды і ўвогуле Случчына займала ў яго творчасці асаблівае месца, неаднойчы знаходзячы адлюстраванне ў яго малюнках.

Жывапісец, графік, настаўнік

Реклама

Работ жа ён пакінуў пасля сябе больш за тысячу: быў працалюбівы. Але іх колькасць ніяк не ішла на шкоду якасці. Многія з яго карцін зараз знаходзяцца ў музеях Беларусі, ЗША, В`етнама, Расіі, Казахстана, Японіі, Германіі, Англіі, Ірландыі і іншых. Жывапіс і графіка не адзіныя сферы, дзе ён доб­ра паказаў сябе.
Уражвае і яго талент настаўніка. Большасць вядомых случчан у мастацтве — гэта выхадцы з яго студыі: Уладзімір і Міхаіл Басалыгі, Уладзімір Голуб, Уладзімір Цэслер, Георгій Скрыпнічэнка, Уладзімір Акулаў, Уладзімір Суздальцаў, Ігар Ціткоўскі, Аляксандр Рубец і іншыя.

Амаль бацька

Настаўнік не толькі вучыў іх тэхніцы працы, але і даваў асновы мастацтвазнаўства па кнігах з асабістай бібліятэкі. Для таго каб пазнаёміць дзяцей з арыгіналамі карцін, вёў перапіску з мастакамі, творчымі саюзамі з просьбай даслаць яму работы — многія адклікаліся. Акрамя гэтага, ён выязджаў з выхаванцамі на эцюды — па Беларусі, Крыму, Закарпацці, Расіі. Бачна, што такая адданасць сваёй справе не магла не даць вынікаў. Да і па словах выхаванцаў, для некаторых з іх, асірацелых хлапчукоў пасляваеннага Слуцка, ён быў амаль бацькам.

Убачыць работы майстра

Да юбілею Уладзіміра Садзіна ў Слуцкай галерэі, якая з 31 снежня мінулага года носіць яго імя, адбудзецца выстава работ майстра. На ёй будуць прадстаўлены жывапіс і графіка з асабістай калекцыі мастака. На адкрыццё выставы, якое адбудзецца 21 сакавіка ў 16.00, прыйдуць і яго знакамітыя вучні. Каля ста работ майстра размесцяцца ажно ў трох залах. Асноўная тэма выставы — праваслаўныя, каталіцкія, мусульманскія і будысцкія храмы свету. Таксама яго работы можна ўбачыць у гарадской бібліятэцы.

Вольга Шуманская

Даведка «ІК»

Уладзімір Садзін нарадзіўся 19 сакавіка 1924 года ў вёсцы Чыркова Лунінскага раёна Пензенскай вобласці (Расія). Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За ўзяцце Кёнігсберга» і іншымі.

З 1945 года жыў у Слуцку. Выдатнік народнай адукацыі (1985 г.), заслужаны работнік культуры БССР (1985 г.), ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна (2006 г.). Пахаваны ў вёсцы Кальчыцы Слуцкага раёна.

Ранее:

ФИЛЬМ О ВЛАДИМИРЕ САДИНЕ. Курсовая работа по специальности «Режиссура телевидения» от случчанки Татьяны Мастыкиной. 2007 год.

Реклама