П’юць нашы бабы, п’юць

6

На двары мароз, таму ў чаканні адпраўкі аўтобуса пасажыры тоўпяцца ў зале аўтавакзала. Чутна гучная гаворка дзвюх жанчын. Пажылая расказвае сваё гора другой: «Ой, галубка, п’юць нашы бабы, п’юць па самыя дзюбі».

Пачутае застаўляе мяне звярнуць на іх увагу. Твар апавядальнiцы худы, цёмны, абветраны, сказанае быццам зацвярджае ўзмахам рукі. Тады з даўгаватага рукава плюшаўкі высоўваюцца худыя, маршчыністыя пальцы рукі, быццам кіпцюрыкі птушкі. Галава жанчыны абвязана такой жа даўнішняй, як плюшаўка, тараноўкаю. І ўсё гэта беспамылкова падказвае, што жанчына з далёкай палескай вёскі.

«Усё было добра, пакуль у вёску не наехалі чужыя людзі. Іх пасялялі ў новыя домікі. Здавалася, што яшчэ трэба, працуй і радуйся, дзетак падымай. Дык не, як атрымаюць грошы, па тры дні п’янкі наладжваюць.

Реклама

Вось і сынок да іх кампаніі стаў прыбівацца. Двое дзетак ужо ў яго. Працаваў на трактары, а нявестка — на выкарме цялят.
А калі калгас ліквідавалі і далучылі да суседнага, зусім жыццё пайшло на злом. Тады ў вёсцы закрылі школу і дзіцячы садок. Дзетак штодня прыносілі да мяне. Так на старасць гадоў стала няньчыць унукаў. Ды не гэта бяда.

Сына за п’янку звольнілі з трактара, і пайшоў ён працаваць на ферму даглядчыкам жывёлы. А там гэтая навалач. І пачаліся штодзённа п’янкі. Да мяне сталі даходзіць чуткі, што стаў сынок заглядацца на навалачную жанчыну, што працавала з ім на ферме. Была яна незамужняй, мела двое малых дзетак.

Я спрабавала гаварыць, а сынок аднекваецца. Нявестка такая, што лішняга слова не скажа, хоць ходзіць засмучаная, нярвовая. І дзень бяды наступіў. Сэрца маё чула, што бядою гэта скончыцца, калі муж ухлёствае за другою. Прапанавала нявестцы кінуць работу, але яна не згадзілася, бо жыць не будзе на што.

У поўдзень прывезлі заробак за месяц. А да вечара былі на ферме ўсе п’янымі. Кажуць, у той вечар і нявестка з імі выпіла. А пасля застала ў саломе свайго мужа з тою, якая прыехала. Моўчкі падняла вілы і апусціла. Вой, галубка, бяда. Закалола саперніцу на смерць, а саму міліцыя забрала. Быў нядаўна суд, прысудзілі сем гадоў.

Сынок забраў тых чужых дзетак і да мяне прывёў. Так і даглядаю чацвярых. Прыехала ў горад, каб адзежу дзеткам купіць са сваёй пенсіі. Дзякуй Богу, негалодныя, бульбачка добрая мінулым летам урадзіла. Ды і да бульбачкі сёе-тое маецца: вяпручка выкарміла, куркі свае. А цяпер сын кажа, трэба карову купляць. У мае гады цяжка з кароваю ўпраўляцца, а сын абяцае даглядаць, дзяцей нікому не аддасць.

П`янстваваць пакінуў, грошы ўсе аддае мне. Чаму б раней не адумацца? Трэба было сатварыць такую бяду.
А на вёсцы па-ранейшаму нашы бабы п’юць па самыя дзюбі, ніякае гора на іх не дзейнічае».

Раздаўся голас дыспетчара, які абвясціў, што на прыпынак прыйшоў аўтобус і пачынаецца пасадка. Субяседніцы з натоўпам сталі падавацца да выхаду з аўтавакзала. Не атрымалася пачуць, у якой з вёсак п’юць жанчыны аж па самыя дзюбі.

Уладзімір Дамель

040314pjuc-baby

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 10 от 6 марта).

6 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Генадзь
Генадзь
14 марта 2014 10:41

Так, бяда. У мае весцы, скуль я, там пасля выплаты заробкаў кантора дні тры доіць кароў. Добра шчто пасля таго, як даяркі і механізатары аддадуць даўгі, то на шматдзенны запой грошай не хапае.
Але вось што не спадабалася «Усё было добра, пакуль у вёску не наехалі чужыя людзі» Як жа добра зваліць усё на навалач. Дык жа і я навалач на случчыне. Ой не талерантныя беларусы. не талерантныя.

постоялец
постоялец
14 марта 2014 11:53

у меня их 3-х только 2-е слегка могут выпить!

Генадзь
Генадзь
14 марта 2014 14:54
Ответить на  постоялец

Пагаджуся з Вамі - дзе мацнейшая гаспадарка, дзе вышэй заробкі, дзе кіраўніцтва як гаспадаркі, так і фермы ставіцца адказна да працы, то там і ня п’юць. Але ж, пагадзіцеся, не надта і хоча моладзь ісьці на ферму працаваць.

modernist
modernist
14 марта 2014 12:46

В селе Гадюкино дожди…

сергей
сергей
14 марта 2014 13:42

Когда я читаю серию Дамеля «из подслушанного», мне всегда вспоминается Гафт, кторый говорил: Умереть не страшно. Страшно, что после смерти тебя сыграет Безруков.

Boris
Boris
14 марта 2014 21:15

В настоящее время считаю что около 20% женщины пьют особенно в сельской местности