Пасля яе сцэнарыяў актрысы нараджаюць

2

Беларуская пісьменніца Юлія Ляшко 6 сакавіка ў раённай бібліятэцы прадставіла жыхарам горада сваю новую кнігу «Лица счастья. Имена Любви».
«Многія актрысы сталі маці пасля здымак у фільмах па маіх сцэнарыях, некаторыя з іх нават незапланавана!» — пажартавала пісьменніца ў пачатку сустрэчы. І дадала: «Бывала і такое, калі вярсталася ў выдавецтве мая кніга, і дызайнер, і вярстальшчыца сыходзілі ў дэкрэтны адпачынак».

Сустрэча з ёю атрымалася па-жаночаму адкрытай і шчырай. «Калі мая мама прачытала новую кнігу, то сказала, што гэта маленькі падручнічак для жанчыны, — адзначыла Юлія Ляшко. — Мне мала прыходзілася прыдумляць падчас напісання кнігі. У ёй я расказала гісторыі сваіх сябровак, сваякоў і выпадковых знаёмых».

Вядучы вечара Вячаслаў Ляскоўскі распавёў жанчынам, што Юліны прадказанні часта здзяй­сняюцца. І прапанаваў жанчынам выцягнуць са скрынкі паперку ​​з урыўкамі з кніг пісьменніцы. І паабяцаў: «На працягу 48 гадзін напісанае абавязкова збудзецца!»
Напрыканцы сустрэчы жанчыны паклалі паперкі ў сумкі, адзначыўшы, што будуць чакаць выканання таго, што на іх напісана.

Реклама

Даведка «ІК»

Юлія Ляшко — аўтар сцэнарыяў фільмаў «Рифмуется с любовью», «Подружка осень», «Свет мой», «Нежная зима», «Ой, мамочки», пісьменніца, кінасцэна­рыст, літаратурны рэдак­тар ​​часопіса «На экранах», аўтар шматлікіх кніг, якія выйшлі ў выдавецтве «Рэгістр».

Анастасія Арлоўская

ТВОРЧАСЦЬ. Кнігі пісьменніцы Юліі Ляшко – гэта маленькі падручнічак для жанчыны. Фота: Анастасія Арлоўская
ТВОРЧАСЦЬ. Кнігі пісьменніцы Юліі Ляшко — гэта маленькі падручнічак для жанчыны. Фота: Анастасія Арлоўская
Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 11 от 13 марта).

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
modernist
modernist
14 марта 2014 13:13

Кольки каштуе книга и дзе яе можна набыць?

сергей
сергей
14 марта 2014 13:44

А когда будет творческий вечер автора сценария ЗАЙЦА, ЖАРЕННОГО ПО-БЕРЛИНСКИ?