У памяці назаўсёды

3

Больш за трыццаць гадоў як скончылася для яго вайна, але і да сённяшняга часу Аляксандр прачынаецца ад прывідаў, якія прыходзяць у снах.

Там, за «рэчкай», прабыў больш за дваццаць месяцаў, але тое, што прыйшлося пабачыць і перажыць, застанецца ў памяці на доўгія гады. Успамiны болем адгукваюцца ў сэрцы, баляць на ненагоду атрыманыя раны.

Васемнаццаць маладых хлопцаў пайшлі абараняць гонар Радзімы, так сказаць, аддаць свой мужчынскі доўг, але дахаты, на родную Случчыну, вярнуліся не ўсе.
Для Аляксанра пасля заканчэння школы не паўставала пытанне, куды iсцi далей. Скончыў курсы вадзіцеля. Атрымаў пасведчанне амаль што па ўсіх катэгорыях. Толькі на самалёт не атрымаў - смуткаваў Аляксандр.

Реклама

Праз месяц павестка з ваенкамата, затым вучэбка пад Віцебскам. Пяць с паловай месяцаў, дзень і ноч, трэніроўкі, трэніроўкі. Стральба, прыжкі з самалёта, паласа перашкод… Аляксандр вытрымаў гэтае выпрабаванне, што потым і дапамагло застацца ў жывых, хоць і быў паранены.

І вось ужо ён у небе пад Аўганістанам, а праз тыдзень першае баявое хрышчэнне. На кропку, дзе неслі службу хлопцы-беларусы, выходзіла банда душманаў. Камандаваннем была пастаўлена задача затрымаць і знішчыць.

Бойка цягнулася амаль што чатыры гадзіны, пакуль не падышла падмога. Адарваныя рукі і ногі, стогны параненых, зямля, перамешаная папалам з салдацкай крывёю, і сёння ўрываюцца ў сны салдата, радавога Навічэнка.

Потым шпіталь у Джэлабадзе, восем жалезных аскабалкаў на памяць — выжыў, а наперадзе быў яшчэ цэлы год. Службу прыйшлося несці на многіх кропках Аўганістана. Перад самай дэмабілізацыяй загінула яшчэ трое землякоў, сам Аляксандр быў ізноў паранены, але няцяжка. За гэтую аперацыю ён узнагароджаны ордэнам Чырвоной Зоркі, а за ўвесь срок службы ў Аўганістане ўзнагароджаны трыма медалямі. З васямнаццаці землякоў дахаты вярнуліся толькі трое.

Вярнуўшыся дадому жывым, доўгі час не мог прывыкнуць да мірнай цішыні. Аднойчы праводзiў дзяўчыну, гэта было ўвосень, шарахнуўся ў бок, прыкрываючы сабой яе. Хлопцу падалося, што ён у Аўгане… а гэта ў садочку падалі на зямлю яблыкі…

200214-pamyat

Дарагі сябар Аляксандр, і вы, хто застаўся ў жывых, і вы, чыя маладосць засталася за «рэчкай», — слава вам. Прыміце ад мяне гэты верш як памяць пра вас — тых, хто да канца выканаў свой абавязак.

Сядем, брат, за жизнь мы потолкуем,
Чарочку хмельную разольём,
Вспомним наши годы боевые,
Песню нашу ротную споём.

Мёрзли мы с тобой в горах чужбины,
И бычок делили пополам,
И ребят с тобой мы хоронили,
Видя слёзы поседевших мам.

А теперь не по годам седые
С памятью ненужной той войны
Мы листаем годы боевые,
Где остались наши пацаны.

Белорусы — парни молодые,
Вам бы жить да девушек любить.
Но стоите в бронзе отлитые,
Заставляете любимых слёзы лить.

Но пройдут года, и боль утихнет,
В наших душах раны заживут,
А к бронзовым подножьям их Внуки им гвоздики принесут.

Мікола Корань

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 8 от 20 февраля).

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
5 марта 2014 15:33

Я как-то не прочитал всего стиха, а прочитал последние две строчки стиха:
А к бронзовым подножьям их//
Внуки им гвоздики принесут. — Читаю и думаю их внуки принесут им гвОздики к бронзовым подножьям… Че за бред. Каким подножьям? Какие гвОздики? Опять что ли стихи какого-то двинутого рифмоплета опубликовали? Но потом разобрался)

Postmodernist
Postmodernist
5 марта 2014 23:09

Оказывается матери рожали сыновей не себе на радость, а ради отдачи некоего «мужчынскага доуга».

Postmodernist
Postmodernist
5 марта 2014 23:18

Трудно мне их понять-афганцы люди из другого мира.