Бяда ў нас, проста бяда

0

Звярнуліся да мяне жыхары слуцкіх вёсак Маяк, Ветка, Шулякі са сваёю гора-бядой: «Мікола, ты ж часта пішаш у газету. Ведаеш, бяда ў нас: пошту ўбралі, сельсавет пераехаў у Грэск, магазіны ў Шуляках і Ветцы закрылі. У Ветцы руіны былога магазіна-клуба ўжо другі год ляжаць непрыбраныя. Напішы пра гэта, можа штосьці зменіцца».
З магазінам аднак разабраліся: прыязджае крама на калёсах два разы на тыдзень. Да таго ж камерсант на сваім бусіку з таварам не пакідае сяльчан. А наконт аптэкі, ці да доктара, ці ў сельсавет, то ёсць у маіх землякоў, бабулек ды дзядулек, палачка-ратавалачка — сацыяльныя работнікі Таццяна Корзун i яе дачка. Яны вам і лекі даставяць, і да док­тара завязуць, і ў сельсавет у Грэск. Праўда, на сваёй машыне, хоць гэта і накладна, бо паліва і запчасткі дарагія. Але ж едуць, бо трэба вас, бубулі і дзядулі, выручаць. Так і выкручваюцца мае аднавяскоўцы з дапамогай Бога і добрых людзей.

А тут пайшлі чуткі, што апошнюю культурную кропку, Дом культуры ў вёсцы Маяк, хочуць закрыць. Разам з ім і бібліятэку.

А было ж добра, калі іх работнікі зрабілі свята, дзень вёскі Ветка, а затым фэст моладзі ў Маяку. Было шмат песень, вершаў, конкурсаў розных. Больш за сто чалавек прысутнічала. Ды і старыкі на моладзь паглядзелі, адпачнулі. I на Новы год местачковыя артысты добры вечар зрабілі. Былі розныя сцэнкі, латарэя, песні. Адна з маіх бабулек шампунь выйграла.

Реклама
Асобу чалавека фарміруе асяроддзе, аснова якога культура і традыцыі народа. У беларусаў гэта ёсць. Трэба толькі захаваць і перадаць нашчадкам. Фота: Таццяна Гусева
Асобу чалавека фарміруе асяроддзе, аснова якога культура і традыцыі народа. У беларусаў гэта ёсць. Трэба толькі захаваць і перадаць нашчадкам. Фота: Таццяна Гусева
«А зараз што, прападае культура. Кажуць, скарачэнне… Каб ім што-небудзь самім укарацілі», — кажа адна з маіх суразмоўцаў. Іншая ж гаворыць: «І навошта вам гэтая культура? Памятаеце сваю маладосць? Ні клубаў, ні кіно. Збіраліся на вуліцы, нанімалі Ваньку з Вынісц з гармонікам і танчылі да раніцы. Ды ў рэшце рэшт, у кожнага з вас ёсць тэлевізар, а ў маладых — камп`ютары з інтэрнэтам».

«Цьфу на гэты тэлевізар, — абураецца першая. — Там адныя дзеўкі голымі задкамі трасуць ды серыялы пра міліцыянераў і бандытаў».

Тут я сваім бабулям нагадаў, што пры Саюзе ў нас жа сэксу не было. Праўда, невядома, адкуль дзеці браліся. А зараз свабода сэксу: «Вось дзед паглядзіць на гэтых дзевак і ўспомніць маладосць…»

У адказ мне растлу-мачылі, што я бесса-ромнік, і працягнулі гутарку пра сваё. Маўлялі, што збіралі жыхары вёскі подпісы супраць закрыцця Маякскага дома культуры. Зварот да ўлады ўжо падпісалі больш за 90 чалавек.

А я слухаў ды думаў, что культура не толькі ў іх вёсках у заняпадзе. Вунь дырэктар Казловічскага дома культуры зволіўся. Забаранілі два спектаклі народнага тэатра імя У.Галубка. Раней театр славіўся на ўсю краіну, ведалі яго і за мяжой. А зараз што?.. Нават пяцідзесяцігоддзе театра ў раёне не паклапаціліся правесці. Хоць бы віншаванне ў газету далі…
А гэтыя бабулі пра нейкі клуб на сяле. Ну збяруць подпісы, толькі ці будзе з гэтага толк…

Мікола Корань

Ад рэдакцыі

Толк ўсё ж быў. Улады прыслу-халіся да меркавання лю­дзей: Дом культуры ў вёсцы Маяк зачыняць не будуць. Пакуль…

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии