Язэп Мамонька — палітык са Случчыны

6

У аўторак, 28 студзеня, адбыліся 125-ыя ўгодкі з дня нараджэння Язэпа Мамонькі - беларускага палітычнага дзеяча і публіцыста. Ён адін з арганізатараў і дэлегатаў Першага Усебеларускага з`езда, ад якога вядзе свае вытокі Рада БНР.

Jazep_Mamońka
ПАЛІТЫК. Ураджэнец Случ­чыны Язэп Мамонька быў адным з арганізатараў і дэлегатаў Першага Усебеларускага з`езда. Фота з сайта Wikipedia.org

Нарадзіўся Язэп (Іосіф) Аляксеевіч на Случчыне, у вёсцы Залессе, у 1889 го­дзе. У 1907−1917 гг. ён член партыі эсэраў. Прозвішча Мамонькі ўвекавечыў не толькі сам Язэп сваімі дзеяннямі, але і Янка Купала, які ўклаў яго ў вусны аднаго з герояў «Тутэйшых»: «Беларусь, мая старонка, Куток цемнаты. Жыве Шыла, Грыб, Мамонька — Будзеш жыць і ты»…

Талент вырывацца з-за кратаў

Пра палітычную дзейнасць Язэпа Мамонькі красамоўна распавядаюць арышты. Упершыню ён апынуўся за кратамі яшчэ ў царскіх турмах, адкуль яго мабілізавалі на Першую сусветную вайну.
Неўзабаве яго арыш-тавалі бальшавікі як аднаго з арганізатараў Першага Усебеларускага з`езда. Ён уцёк з-пад варты, стаў сябрам прэзідыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і зноў арыштаваны ўжо палякамі.
Пасля таго, як апынуўся на волі, у 1921 годзе ў Мінску, куды ён паехаў для каардынацыі вызвольнага змагання ў Заходняй Беларусі, Язэпа Мамоньку зноў арыштавалі Саветы і перавезлі ў Маскву, адкуль ён вырваўся і паехаў на пасяджэнне Першай Усебеларускай палітычнай канферэнцыі ў Празе.
На Другой Берлінскай канферэнцыі ў 1925 годзе Язэп Мамонька рашуча выступіў супраць роспуску ўрада БНР і ў знак пратэсту ляпнуў дзвярыма.

Реклама

Фатальная цяга да радзімы

Язэпа, як і шматлікіх яго паплечнікаў, згубіла цяга да радзімы. Вяртанне ў Беларусь закрыла яго ў такія краты, з якіх ён не змог выбрацца ўжо ніколі.
У верасні 1928 года Мамонька атрымаў візу для прыезду ў СССР, дзе адразу (11 верасня) быў арыштаваны ДПУ БССР і адпраўлены ў Маскву. У снежні 1929 года пастановай Калегіі АДПУ СССР ён прыгавораны да 10 гадоў лагераў.
Амаль праз год пасля арышту, у верасні 1937 года, пастановай «тройкі» НКУС Комі АССР Язэп Мамонька прыгавораны да расстрэлу.

У ПЕРШЫХ РАДАХ. Язэп Мамонька (на фота першы злева ў першым радзе) на пасяджэнні Вялікай Беларускай Рады, дзякуючы якой паскорыўся рост свядомасці беларускага народа, актывізаваўся беларускі нацыянальны рух. Фота з сайта Wikipedia.org
У ПЕРШЫХ РАДАХ. Язэп Мамонька (на фота першы злева ў першым радзе) на пасяджэнні Вялікай Беларускай Рады, дзякуючы якой паскорыўся рост свядомасці беларускага народа, актывізаваўся беларускі нацыянальны рух. Фота з сайта Wikipedia.org

Першы Усебеларускі

Як ужо было напісана вышэй, Язэп Мамонька быў адным з арганізатараў Першага Усебеларускага з`езда. На ім прысутнічала 1872 дэлегаты, з якіх 1167 — з правам рашаючага голасу.
З`езд абвясціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўрада. Таксама на ім упершыню прагучаў лозунг БНР.
На ім былі прадстаўлены практычна ўсе слаі беларускага насельніцтва: беспартыйныя ад усіх беларускіх губерняў; фракцыі сацыялістычных партый: эсэраў правых і левых, сацыял-дэмакратаў бальшавікоў, меншавікоў і інтэрнацыялістаў, беларускай сацыялістычнай грамады і іншых беларускіх палітычных партый, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.
Усебеларускі з`езд абраў свой выканаўчы камітэт, які абвясціў сябе законнай, абранай народам уладай і прывёў да стварэння 25 сакавіка 1918 года незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Даведка «ІК»

Язэп Мамонька стварыў у Рызе ў маі 1917 года першае беларускае вайсковае аб`яднанне. Дэлегат ад 12-й арміі ІІІ з`езда БСГ (кастрычнік 1917), на якім абраны ў ЦК. Адзін з арганізатараў і дэлегатаў Першага Усебеларускага з`езда (1917). Член Вялікай Беларускай Рады і Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады. Арыштоўваўся савецкімі ўладамі ў снежні 1917 года і ў 1918-ым.

У 1918−1924 гг. ён член Беларускай пар­тыі сацыялістаў-рэвалюцыяне­раў, уваходзіў у яе кіраў-ніцтва, з 1921 года — член бюро ЦК. Са снежня 1919 года ён член прэзідыума Рады БНР. У красавіку 1921 года Язэп Мамонька высланы ў Казань, адкуль уцёк у Коўна. У канцы 1922 года выехаў у Чэхаславакію. Скончыў тры курсы камерцыйнага інстытута ў Празе. У 1928 годзе жыў у Рызе.

Расстраляны на станцыі Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Архангельская вобласць, Расія). Рэабілітаваны пракуратурай Комі АССР 12 красавіка 1989 года, Генеральнай пракуратурай Расіі - 25 сакавіка 1993 года.

Вольга Шуманская

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 5 от 30 января).

6 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
DEMD
DEMD
4 февраля 2014 12:40

Для мяне гэта Герой i Патрыет сваей радзiмы. Але вось цiкава, цi рэабiлiтаваны Мамонька беларускай генпракуратурай? У любым выпадку ганаруся зямляком. Слава Героям!!! Жыве Беларусь!!!

Postmodernist
Postmodernist
4 февраля 2014 13:13

Жыву у Беларуси и тым ганаруся?

kkal
kkal
5 февраля 2014 01:02

я что-то не понимаю: осуждён в 29 году, а расстрелян через год — в 37. я что-то не понимаю, либо вкралась неточность?

Zorro
Zorro
5 февраля 2014 01:35

Слава героям! Сьмерць ворагам!

ingenegr
ingenegr
5 февраля 2014 06:54

Через год после ареста осуждён на 10 лет лагерей, в 37 г расстрелян.