Назаву дзіця па-беларуску (30 студзеня — 5 лютага)

1

Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.

Беларускія імяніны

  • 30 студзеня – Антось (Антош), Антаніна, Марцін
  • 31 студзеня – Кірыла, Мікола, Уладзь, Ян, Яна
  • 1 лютага – Антось, Мікола, Пятро (Пятрусь), Севярын, Віта
  • 2 лютага – Яніна, Марыся (Марыя), Марцін, Мар’яна
  • 3 лютага – Ганна, Валяр’ян, Ігнаць
  • 4 лютага – Рыгор, Лявон, Пятро, Яніна
  • 5 лютага – Уладзь, Любарт, Якуб, Явіта

Якуб

Цікавы выпадак, калі імя ўсходняй культуры пачынае актыўна ўжывацца ў некаторых краінах Еўропы. Яно мае арабскае паходжанне і ў перакладзе з арабскай мовы азначае «непазбежнае пакаранне». Такое імя насіў адзін з вядомых прарокаў ісламу. Больш за ўсё яно было папулярным ў Беларусі ды Польшчы. У Польшчы яно і сёння ўжываецца не менш, чаго не скажаш пра Беларусь.

Знакамітыя землякі

  • Якуб Суша (1610 – 1687) – беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч. Доктар тэалогіі.
  • Якуб Гейштар (1827 – 1897) – удзельнік вызваленчага паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі, ліберальны публіцыст.
  • Якуб Масальскі (1727 – 1794) – рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, мецэнат.
  • Якуб з Тыкоціна (?) – беларускі жывапісец XVII ст. Яму было заказана размаляваць і пазалаціць алтары і хор у адным з касцёлаў у Гродне.

 

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Якуб
Якуб
1 февраля 2014 19:55

Я куб.