Назаву дзіця па-беларуску (23 — 29 студзеня)

10

Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.

Беларускія імяніны

  • 23 студзеня — Рыгор, Макар, Паўлік, Янак, Марыя (Марыся), Мар’яна
  • 24 студзеня — Міхась, Ліля, Францішак, Вера
  • 25 студзеня — Пятрусь (Пятро), Макар
  • 26 студзеня — Пятро, Якуб, Лявон
  • 27 студзеня — Паўлік, Сяржук, Янка, Юліян, Юльяна
  • 28 студзеня — Ян (Ясь), Яна, Аўгуштын, Юліян, Томаш, Караль
  • 29 студзеня — Пятро, Ізяслаў

Караль

Беларуская фанетычная форма папулярнага і распаўсюджанага ва ўсёй Еўропе мужчынскага імя — Карл. Значэнне магчыма даведацца, калі перакладаць са старажытнаверхнямецкай мовы слова Karal — мужчына. Імя атрымала шырокае распаўсюджанне дзякуючы легендарнаму каралю франкаў Карлу Вялікаму. Некалі і на Беларусі яно ўжывалася часцей.

Знакамітыя землякі

  • Караль Хадкевіч (1560 — 1621) — выдатны і таленавіты вайсковы дзеяч Княства Літоўскага, займаў шмат пасадаў, сярод якіх і вялікі гетман. Прадстаўнік вядомага магнацкага роду. Пад ягоным кіраўніцтвам войскі ВКЛ здабылі шмат перамог.
  • Караль Чапскі (1860 — 1904) — займаў пасаду менскага гарадскога кіраўніка з 1890 па 1901 гады, займаўся і прадпрымальніцкай дзейнасцю.
  • Караль Падчашынскі (1790 — 1860) — прафесар Віленскага ўніверсітэта. Займаўся архітэктурай, напрамак класіцызму.
  • Караль Карыцкі (1702 — 1789) — царкоўна-палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, доктар філасофіі. Працаваў педагогам і пісаў кнігі пра паданні ды панегірыкі.

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 4 от 23 января).

Реклама
10 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Postmodernist
Postmodernist
28 января 2014 19:26

«Други баран ни «бэ «ни «мя"а любиць гучнае имя»)))))))))))))))))))))

Zorro
Zorro
30 января 2014 10:22

Калі карыстальнік ня можа вызначыцца, ці «аналитик» ён, ці «postmodernist», ці «артефактолог», згадка ім «бараноў» становіцца вельмі паказальнай:)

Postmodernist
Postmodernist
30 января 2014 13:37

Зора гуку нарабиу, а блыху не злавиу.

Postmodernist
Postmodernist
30 января 2014 18:10

Собственно аналитик это качество (иногда профессия), артефактолог тоже не имя, а хобби, постмодернист понятие социокультурное или философское… А вот только «Зорро» имя собственное))))))))))

Zorro
Zorro
30 января 2014 19:56

А прозьвішча ў Вас, Аналитик/Артефактолаг/Postmodernist, выпадкова не Баранаў?))) Вельмі пасавала б Вам такое прозьвішча, лічу. Асабліва з улікам таго, як доўга Вы «рыхтаваліся» да камэнтару, а 18:10 пасьля таго, як пакінулі папярэдні кмэнтар, а 13:37)))

Postmodernist
Postmodernist
30 января 2014 20:38

Не рыхтавауся. То быу абедзенны перапынак, а 18 30 ужо с працы прыйшоу. Адказваю:Не Баранау.

Zorro
Zorro
30 января 2014 22:53

Дзіўна. А разважаеце вы, Postmodernist, як Баранаў. Падумайце пра зьмену прозьвішча, яно вам будзе вельмі пасаваць.

postmodernist
postmodernist
30 января 2014 23:28

Нейки вы дурны.

Zorro
Zorro
31 января 2014 00:11

Ну вось, Postmodernist, за папярэдні свой камэнтар вы толькі дадалі аргумэнт, чаму у вас мусіць быць прозьвішча Баранаў. Вам тут спрабуюць тлумачаць, што вы адпавядаеце гэткаму прозьвішчу, а вы ў адказ ні «бэ», ні «мя»)))