«Мы — апошнія жыхары беларускай вёскі»

9

У 2013-м годзе ў палескай вёсцы Восава ў Салігорскім раёне не гулялі вяселляў і не нарадзілася ніводнага дзіцяці. Тутэйшыя пенсіянеры мараць пра пенсію тысячу долараў, а школьнікі - з’ехаць у горад. Аб гэтым — у рэпаратажы.

Да сям'і Беразоўскіх я трапіла з калядоўшчыкамі на Шчадрэц. Гаспадары накрылі стол з дванацацю стравамі, не ўлічваючы садавіны. Былі там і дэлікатэсы — паляндвіца і хатняя каўбаска. Афрыканская чума свіней Восава мінула.

Фотаздымкі: Таццяна Гусева
Фотаздымкі: Таццяна Гусева
— Нам пашанцавала — свіней не забралі, — кажа гаспадыня Таццяна Міхайлаўна. — Усё ў нас сваё на стале. Мой мужык не хоча есці гэтага магазіннага. Кажа, гэта хімія. Ён паляўнічы ў мяне.

Пачуўшы пытанне, ці былі ў яе жыцці цуды, Таццяна Міхайлаўна ледзь не плача.
— Ну чаму няма ў мяне цудаў? Дзякуй Богу, трое дзяцей, унучак і ўнучкі ёсць. Усё ў сям'і харашо.

Реклама

— Цяжка вам жыць на вёсцы? — пытаюся.
— Не. А што мне горад! Дзеці да нас часта прыязджаюць. Жывуць у Слуцку, Салігорску і Мінску. Сыны таксама паляўнічыя, як і мой гаспадар.

— Хапае вам пенсіі на жыццё?
— Пенсіі нам хваціла б. Але мой мужык яшчэ працуе — ён майстар у ДРСУ.
У мяне 2 мільёны, у яго 2 400. Хопіць нам гэтых грошай тут пражыць. І дзеці нам дапамагаюць, і мы ім. Каровы, свінні, куры — усё ёсць.

— Пра які цуд у вашым жыцці марыце?
— Не ведаю, што вам сказаць, — на вачах ізноў слёзы. — Здароўя хацела б сабе лепшага — і ўсё. Больш нічога.

Усё жыццё Таццяны Міхайлаўны прайшло ў вёсцы Восава. Тут нарадзілася яна, выйшла замуж, дала жыццё сваім дзецям. Пра тое, што ў горад не пераехала, жанчына не шкадуе.
— Многа было прапановаў, але мы засталіся, — далучаецца да размовы гаспадар Іван Іванавіч.
Калі ён ажаніўся ды пераехаў у Восава ў 1973-м, на вёсцы было 72 двары. Пасля 40−50 дамоў пабудавалі, успамінае Іван Іванавіч. Яны ёсць і цяпер, гэтыя двары, але напалову пустыя. Нават некаторыя «прэзідэнцкія» дамы ў элітным раёне вёскі, які завецца — не паверыце! — Амерыка! — пустуюць.

Іван Іванавіч расказвае, як у 1980-м заробак у мясцовай гаспадарцы быў вышэйшы, чым у салігорскіх шахцёраў.
— У канцы года палучалі па пяць тысяч рублёў даплаты ў канцы года. Аўтамабіль тады стоіў 7 тысяч. Мы атрымлівалі даплаты і адразу пакупалі машыны.
Праз 25 год развалілася гаспадарка, дзе Іван Іванавіч працаваў галоўным бухгалтарам. Але ён паспеў сысці раней — дырэктарам на іншае прадпрыемства.
— Пакідаў я наш калгас без картатэкі, з грашыма сваімі. У сярэдзіне 90-х гадоў давалі на акцыі мільёны. Мы вырошчвалі быкоў і адпраўлялі гэты скот. Было мора грошай! З той гаспадаркі засталася ферма, дзе замест сямі тысяч засталася мо тысяча галоў. Усё раскідалася… Працы ў вёсцы няма. Старыя паміраюць, а маладзёж не застаецца. І мае ўсе трое дзетак у горадзе.

Хто вінаваты ў тым, што гаспадарка развалілася, Івану Іванавічу цяжка сказаць:
— Правіцельства вінаваціць нельга. Была ўпушчана праграма аграрная. З 1990 па 2005 не звярталі ніякай ўвагі на сельскую гаспадарку. І ўсё развалілася.

— Дык ці ёсць на вашую думку будучыня ў беларускай вёскi?
— Няма. Ёй засталося жыць 10−15 гадоў. Вы ведаеце, за год ні адно дзіця не нарадзілася не толькі ў Восава, але і на тэрыторыі ўсяго былога калгаса, у які ўваходзіла шэсць вёсак. І вяселляў не гулялі. Сярэдні ўзрост жыхароў у нас мо 60 год. Школу і дзіцячы садок зачынілі гады чатыры таму. Маладзёж сюды не едзе. Школу скончыць і з’язджае.

У свае 62 гады Іван Іванавіч яшчэ працуе — дарожнікам і егерам.

Фота: Таццяна Гусева
Іван Іванавіч паказвае свае трафеі. Фота: Таццяна Гусева
— Пенсіі не хапае, — тлумачыць ён. — Тыя два мільёны чатырыста тысяч, якія сёння плоціць дзяржава мне, былому кіраўніку, з працоўным стажам 45 гадоў, — гэта мізэр. Трэба яшчэ зарабляць 5−6 мільёнаў, каб было на што жыць.

— Якую пенсію вы заслугоўваеце, як лічыце?
— Яе павінна хапаць на жыццё, на адпачынак. Але нічога гэтага няма.

— 7 хапіла б мільёнаў - кажа жонка.
— Не, што такое 7 мільёнаў? — пярэчыць Іван Іванавіч. — Хаця б тысяча долараў.

Гаспадар некалькі разоў быў за мяжой — у Польшчы і Фінляндыі. Кажа, фінская вёска зусім не падобная на беларускую.
— Хутарная сістэма там. Яшчэ ў 90-я гады там былі мадэрнізаваная фермы. Але я ім не зайздросціў і ніколі б туды не паехаў жыць. Сям’я трымае 50 кароў, за імі 50 гектараў леса і яшчэ 100 ці 200 гектараў зямлі. Гэта жах! Яны там жывуць і света белага не бачаць. Жонцы трэба ўстаць раніцай і 50 кароў падаіць, дзетак у школу выправіць, а пасля на працу ісці. Памятаю, мы былі ў сям'і фермера, жонка якога яшчэ на палову стаўкі ў банку працавала.

— А вы хіба не душыцеся працай?
— А мы — не. Мы ж гуляем і робім, робім і гуляем, — усміхаецца гаспадар.

— Дык што ж атрымліваецца, беларусы не працавітыя, як кажуць, а лайдакі?
— Для сябе мы працуем нармальна, але наша праца не цэніцца. Таму мы і не працуем. Калі б нас ацанілі як трэба, далі б нармальны заробак, і людзі рабілі б. 10 чалавек выконвалі б тую працу, якую робяць усім калгасам.

— Як вы лічыце, зямля павінна знаходзіцца ў прыватнай уласнасці?
— Не, бо адзін чалавек сёння не здольны трымаць зямлю. Мы па 50 тон бульбы вырошчвалі, здавалі, здароўе сваё згубілі ды й кінулі гэтую зямлю. Дзяржава не прымала ў той час бульбу. Камерсанты прыязджалі на фурах. Тону куплялі за сто долараў.

Сям’я Беразоўскіх не баіцца нічога, апроч хваробаў.
— Усё, што мы хацелі, у нас ёсць. Да канца жыцця нам хопіць, — гавораць муж з жонкай.
Развітаўшыся з гаспадарамі, выходзім на заснежаную восаўскую вуліцу. Гэй, дзе вы, калядоўшчыкі? Тых і след прастыў.

Шчодры вечар даруе нам сустрэчу з іншымі каляднымі персанажамі. Дзяўчаткі спачатку хаваюцца ў лясочку, калі заўважаюць, што за імі ідуць ажно трое незнаёмцаў з фотаапаратамі, але пасля цікаўнасць бярэ верх.

Фота: Таццяна Гусева

Беларускія калядныя песні яны вывучылі ў клубе, кажуць, нават на гастролі ездзілі ў Старобін (гарадскі пасёлак у Салігорскім раёне).
— Нам падабаецца жыць у вёсцы. З’ехаць не хочам. Тут паветра чыстае — не тое, што ў горадзе, ад якога галава закружыцца. А тут можна ў лес схадзіць. І не сумна зусім. Па суботах — дыскатэкі, — распавядаюць дзяўчаты.

— А калі школу скончыце, паедзеце ў горад? — пытаемся.
— Канечне, — хорам адказваюць.

— Вы ж казалі паветра чыстае! — смяемся мы.
— Працаваць лепш у горадзе. Тут можна лецішча пабудаваць: па грыбочкі, па ягады хадзіць, — гаворыць Віталіна.
Ёй 12 год, і яна марыць стаць медсястрой.

А яе сяброўка Таццяна хоча паступіць у школу міліцыі.
— Мой дзядзя — міліцыянер, — тлумачыць яна. — Ды і ў горадзе больш працы і магчымасцяў.

Крысціна збіраецца стаць следчай: наглядзелася дэтэктываў.
— На адным канале «Таямніцы следства» глядзела. Там галоўная гераіня — следчая.
Шасцікласніца Віка яшчэ не абрала сабе прафесію, але дакладна ведае, што хоча жыць у Салігорску.

Мы вяртаемся з Восава, шлях да якога без мапы не знайшлі б. Рэдкія вокны хат, што трапляюцца на нашай дарозе, свецяцца.

Відаць, праўду наваражыла цыганка Івану Іванавічу, што ён дажыве да дзевяноста. «Я буду жыць тут адзін на ўсю вёску», — паўтарае ён сваёй жонцы. Ці прыйдзе хто да старога калядаваць студзеньскім вечарам 2020-га?

Таццяна Гусева (gazetaby.com, kurjer.info)

Фота: Таццяна Гусева

Фота: Таццяна Гусева

9 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Генадзь
Генадзь
18 января 2014 12:40

Іван Іванавіч працаваў галоўным бухалтарам у сельгаспрадрыемстве і такое кажа? Па першае калгасы атрымоўвалі падтрымку і з 95 па 2005 — тэхніка ў лізінг, угнаенні, насенне, амаль бясплатнае паліва, танныя крэдыты, якія і тады ўжо большасць гаспадарак не вяртала. Ды ў нас долар рос на сяўбу і жніво — можаце праверыць. Да таго ж фермеры, альбо такія як я ўвогулі падтрымкі ад дзяржавы не мелі, але ж жылі, жывем і не плачымся. А зараз ім даюць па 16 000 дал. на кожнага працаўніка і ім зноў мала — падыміце заробак да тысячы даляраў - дык вы ж і так з бюджэту атрымоўваеце больш той тысячы — што яшчэ вам? І зноў жа — калі так цудоўна было ў весцы, калі так шмат зараблялі -… Подробнее »

Сэм
Сэм
20 января 2014 09:05

Я знаю Ивана Ивановича не один год. Приходилось бывать и в его гостеприимном доме. Я его очень уважаю за надёжность. Такие люди редко встречаются в наше время-что-бы сказал-сделал.И мнение его я уважаю. Просто каждый видел и видит ситуацию со своего места и с эти нужно считаться. И ещё.Я хорошо помню 90-е годы, когда особой поддержки государства не было. Поддержка и весьма солидная была только тем председателям, которые поддержали на выборах финансами и «натурой» сами знаете кого. Это такие люди как Корчмит в Снове, Василевич в Слуцке и пр. Корчмит добился льготных преференций в виде снижения налоговой нагрузки, чем агрокомбинат «Снов» пользуется до сих пор. Василевичу в своё время тоже здорово помогли. Были такие председатели, как Стародубцев, которые сначала пошли за известной личностью, потом повернули обратно,… Подробнее »

Генадзь
Генадзь
20 января 2014 12:53

Сэм, я практически каждый год проезжаю по Полесью. Гомельскому. Я на Случчину переехал с Октябрьского района Гомельской области. Там я вырос и закончил школу. Там похоронены мои родные. Поэтому когда некоторые из моих здешних знакомых говорят о том, что они пошлибы работать в колхоз, но мол не такие ка здесь, то я им прямо отвечаю, что здесь почьти колхозный рай. А в Октябрьский район я приехал из Гродно, но перед этим больше года прожил у тестя в Берестовицком районе. В колхоз Воронецкого (мало менше знаменитый при БССР, чем Орловского) Лукашенко, наверное, прилетел в первый, пожать руку председателю Зданчуку, за, в том числе, и поддержку при референдуме. И я знаю о системе «маяков колхозного строя». Знаю (как, думаю, и Вы) примеры в Слуцком районе, когда после объединения одному колхозу было дозволено вырезать… Подробнее »

Генадзь
Генадзь
20 января 2014 13:08

Но, тем не менее, все колхозы в 90х получали господдержку — удобрения, солярку, семена, технику в лизинг, льготные кредиты. Нет, ну не в нонешних безумных масштабах, но вполне себе позволяющих жить и развиваться. Про кредиты можете прочесть даже в прессе того времени — Звязда тогда была нейтральной как бы, но очень честной газетой. Да и СБ было смелее и откровеннее. Допустим в том же СБ 90х можете найти высказывания банкиров, что мол фермеры возвращают кредиты, а колхозы — нет. Был один год очень неурожайным (кажись 98), так целая статья была о первом нашем фермере, который даже был не фермер, а кооператор (о как!), который не смог из-за неурожая вернуть кредит, который брал для приобретения супер-элиты за рубежом, так у него описали все его хозяйство, и там,… Подробнее »

Генадзь
Генадзь
20 января 2014 13:32

Извините, Сэм, допускаю много ошибок, надо читать «как живет район». Но в принципе верно Вы показали ту тенденцию — самостоятельных прижимали к ногтю. Да, Стародубцев действительно проворачивал аферы, но хозяйство было крепки — главное что нужно было показать «кто в доме хозяин». По этому поводу сразу же высказался «председатель совета председателей» и член разных союзов Скакун, мол при данной системе можно посадить любого председателя. Но зарабатывать тогда колхозы могли и очень хорошо — времена были золтые. Мне лично не хватало знаний, опыта и средств. (я то лет до 27 не то что гараць, но коня запрячь не умел).Ну, а у председателей быстренько отбили охоту. Как и остального бизнеса. Но уже тогда мелкому крестьянству перекрывали кислород. И в первую очередь руководители успешных хозяйств. А без права выбора, без широкого слоя вольного крестьянства,… Подробнее »

Сэм
Сэм
20 января 2014 14:33

Генадзь, я с Вами полностью согласен. В каждом хозяйстве были свои люди и свои условия. Иван Иванович всю жизнь проработал на одном месте и сказал то, что видел в своём колхозе. Так его и нужно понимать.

Zorro
Zorro
20 января 2014 21:22

Дзякуй за артыкул.

ingenegr
ingenegr
22 января 2014 13:05

Каждому пенсионеру по 10га земли-на прокорм!

Postmodernist
Postmodernist
22 января 2014 20:47

Дети ездят па мяса и сала у веску.