Юбілей бібліятэчнай справы Слуцка і 100 гадоў першай газеце

0

Карэспандэнт «ІК» вызначыла, якія памятныя даты жыхары Слуцка ўспомняць у новым годзе. Высвятлілася, што самая даўняя падзея, якая адлюстрована ў юбілеях года Каня, адбылася яшчэ 720 гадоў таму, а юбілей, які ўраджвае больш іншых, — гэта 520-ыя ўзгодкі слуцкіх бібліятэк.

Кіно, тэатр і архітэктура

Год Каня стане святочным для аднаго з помнікаў архітэктуры позняга класіцызму: 170 гадоў споўніцца паштовай станцыі. Гэты комплекс будынкаў па вуліцы Леніна з’яўляецца адным з нешматлікіх помнікаў архітэктуры, які знаходзіцца пад аховай улад.

Памятным стане новы год і для слуцкага кіно. Больш за стагоддзе, а менавіта 110 гадоў назад, у Слуцку распачаў працу прыватны кінематограф, а праз 55 гадоў - кінатэатр «Беларусь». А вось Слуцкі тэатр у год Каня сустрэне сур’ёзную дату — 330-ыя ўгодкі. Менавіта столькі гадоў таму пачаў дзейнічаць школьны пра­тэстанцкі тэатр.

Реклама

Сто гадоў з выхаду першай газеты

Амаль сто гадоў таму, 10 жніўня 1914 года, выйшла першая ў горадзе газета: «Телеграммы Петроградского телеграфного агентства». А 95 гадоў таму ў Слуцку пачалі выходзіць яшчэ дзве газеты: «Молат і плуг» (зараз «Слуцкі край») і «Пралетарская думка» — орган павятовага рэвалюцыйнага камітэта. Але і на гэтым юбілеі слуцкага друку не заканчваюцца: у чэрвені 1994 года ўпершыню выйшла газета «Преображение», заснаваная Свята-Мікалаеўскім саборам.

Першая ў горадзе бібліятэка дзейнічала ў страчаным Свята-Троіцкім манастыры больш за паўтысячы гадоў таму. Свята-Троiцкi манастыр. Малюнак Н.Орды
Першая ў горадзе бібліятэка дзейнічала ў страчаным Свята-Троіцкім манастыры больш за паўтысячы гадоў таму. Свята-Троiцкi манастыр. Малюнак Н. Орды

Далучэнні, падзелы і юбілей раёна

Наступная падборка юбілеяў закранае большую частку па­дзей, звязаных з рознага роду тэрытарыяльнымі падзе­ламі ды далучэннямі. Напрыклад, у гэтым годзе споўніцца 445 гадоў з часу ўваходжання Случчыны ў склад Рэчы Паспалітай і 435 гадоў з падзелу горада паміж братамі Алелькавічамі - на Стары Слуцк, Новы Слуцк і Востраў (1579г.).

Случчына 95 гадоў таму (у лютым 1919 года) увайшла ў склад Літоўска-Беларускай ССР. Юбілеем адзначыцца гэты год і для самога Слуцкага раёна: у ліпені яму споўніцца 90 гадоў. Таксама будзе 70 гадоў з таго моманту, як ён увайшоў у склад Бабруйскай вобласці, і 60 — як стаў часткай Мінскай.

Бітва, акупацыя і вызваленне

Нельга не адзначыць і яшчэ адзін бок гісторыі, які ўвасобіўся ў памятных датах, — ваенныя падзеі. Самая даўняя з іх адбылася больш за 700 гадоў таму. У 1274 годзе пад Слуцкам адбылася бітва дружын турава-пінскіх князёў з татарамі. 95 гадоў прайшло з пачатку акупацыі Случчыны войскамі буржуазнай Польшчы і 70 — з дня вызвалення Слуцка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Бібліятэчнай справе 520 гадоў

Адлюстроўваюць развіццё бібліятэчнай справы ў Слуцку і юбілеі гэтай галіны. Самы даўні з іх — 520 гадоў. Менавіта столькі гадоў таму з’явіліся першыя звесткі пра бібліятэку рукапісных кніг Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра.

Першая публічная бібліятэка была заснавана 110 гадоў таму (1904 г.), а 35 — раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (1979 г.).

Юбілеем адзначыцца гэты год і для адной з галоўных кніг Слуцка — Слуцкага летапісу — помніка беларуска-літоўскага летапісання ХVI стагоддзя. У 2014-м споўніцца 160 гадоў з дня першага апублікавання асноўнай яго часткі.

Вольга Шуманская

Іх варта ўспомніць у новым годзе: князь, мастак, астраном і этнограф

Алелькавіч Юрый ІІІ ( 17.08.1559 – 6.05.1586) – князь Слуцкі, сын Юрыя Юр’евіча. У гэтым годзе споўніцца 455 гадоў з дня нараджэння. Гравюра А. Зуб­чанінава з партрэта XVII ст.

Алелькавіч Юрый ІІІ (17.08.1559 — 6.05.1586) — князь Слуцкі, сын Юрыя Юр’евіча. У гэтым годзе споўніцца 455 гадоў з дня нараджэння. Гравюра А. Зуб­чанінава з партрэта XVII ст.
Садзін Уладзімір Сцяпанавіч (19.03.1924 – 23.02.2010) – мастак, графік, заслужаны работнік культуры Беларусі, ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна. У 2014 годзе ён адсвяткаваў бы 90-ыя ўгодкі. Фота: Алесь Дастанка
Садзін Уладзімір Сцяпанавіч (19.03.1924 — 23.02.2010) — мастак, графік, заслужаны работнік культуры Беларусі, ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна. У 2014 годзе ён адсвяткаваў бы 90-ыя ўгодкі. Фота: Алесь Дастанка
Цэраскі Вітольд Карлавіч (9.05.1849, Слуцк – 29.05.1925) – навуковец-астраном, пачы­нальнік даследаванняў і заснавальнік навуковай школы па астрафотаметрыі ў Расіі, педагог. Новы год стане 165-ым з дня яго нараджэння. Фота з сайта Wikipedia.org
Цэраскі Вітольд Карлавіч (9.05.1849, Слуцк — 29.05.1925) — навуковец-астраном, пачы­нальнік даследаванняў і заснавальнік навуковай школы па астрафотаметрыі ў Расіі, педагог. Новы год стане 165-ым з дня яго нараджэння. Фота з сайта Wikipedia.org
Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч (21.06.1864, в.Бялевічы – 5.03.1940) – беларускі этнограф і фалькларыст, мовазнаўца. У 2014-м споўніцца 150 гадоў з дня яго нараджэння.
Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч (21.06.1864, в. Бялевічы — 5.03.1940) — беларускі этнограф і фалькларыст, мовазнаўца. У 2014-м споўніцца 150 гадоў з дня яго нараджэння.
Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 1 от 2 января)

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии