Падарожжы

0

Я еду, еду, еду
Адсюль і да абеду.
Вязу цукеркі дзеду,
Сябе-яму вязу.

Мяне стары ўбачыць —
Узніме гвалт гарачы,
Заскача, нібы мячык,
І выпусціць слязу.

У хату я ўвалюся,
Да дзеда прытулюся.
Я з ім даўно ў хаўрусе —
Ён верны сябар мне.

Реклама

Паколюць шчочкі, ручкі
Яго вусы-калючкі -
Падлашчыцца да ўнучкі
Нііяк ён не міне!

Вазьму пакет пузаты,
Тасьмой падперазаты.
Цукеркі на цырату
Пасыплюцца дажджом.

Насмокчам да адвала,
Бо зубак у нас мала:
Ў мяне яшчэ іх мала,
У дзеда ж мала ўжо.

Сяргей Квіткевіч
Cлуцк

121213padarozhy

Дорога в детство

Возьму из множества дорог
Одну — дорогу в детство,
Ведущую через порог
Бесценного наследства.
В ней весь трагизм далёких лет
Обугленных войною.
И не сотрётся этот след
Ни летом, ни весною.
Зима, 44-ый год…
Морозный, хлёсткий ветер.
Солдат израненный идёт…
Меня он заприметил.
Приблизился, потеребил
Застуженные ноги
И понял, что не хватит сил
Мне одолеть дороги.
И добротой своей маня,
С кровавою разводкой
Накручивает на меня
Солдатские обмотки.
Он тоже чей-то был отец
И добрый по нутру
— Тебе нужней они, малец,
Я всё равно помру.
Услышали бессильный стон,
Что вырвался из глотки
Когда-то спасшие меня
Солдатские обмотки.

Сергей Петров

Кароль сабраўся ў край далёкі

Кароль сабраўся ў край далёкі -
Напэўна, з кімсьці ваяваць:
Па полю з дзідаю галёкаць,
Мячом раз’юшана махаць,

Віно каўтаць уволю з рога,
Бо без віна ж якая раць?!
Прынцэсу юную ў дарогу
З сабою вырашыў узяць.

Няхай сядзіць дзіцятка збоку,
Зплятае з кветачак вянкі.
Так будзе больш навідавоку —
У блуд не кінецца які.

Паненак выпешчаных сотні
Зайздросцяць гэтакай красе.
Патрапіць ёй які мярзотнік —
Глядзіш, ў падоле прынясе.

Канешне, ёй бы лепш у замку
На лютні граць які матыў
Ці вышываць ручнік ля мамкі.
Ды толькі мамкі след прастыў.

Той каралеве гора мала —
З блазанам збегла. Далібог!
Употай рэчы спакавала
Ды сіганула праз парог!

Даўно дзіця расце без маці:
Нялёгкі лес — няма і слоў.
Адзіны бацька шчодра траціць
Свае і клопат, і любоў.

І вось кароль з прынцэсай мчыцца
Бясконцым шляхам праз гады.
Ні снег, ні град, ні навальніца
Не спыняць ўпэўненай хады…

Сяргей Квіткевіч

181213-karol

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 51 от 19 декабря)

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии