«Кур’ер»-2013: Дзякуем за давер

1

Занадта ўжо імкліва, пагадзіцеся, паважаныя чытачы, зараз бяжыць час. Жыццёвы рытм вось неяк непрыкметна прывёў нас і да фінальнага нумара «Кур’ера» ў адыходзячым у гісторыю 2013 годзе.
Яшчэ будзе, мяркуем, час, каб падвесці вынікі гэтага года, зрабіць нейкія высновы. Зараз жа ў гэтых адносінах можна пазначыць, што былі і ўдачы, былі і расчараванні, поспехі і правалы, добрыя навіны і горкія весткі. Дарэчы, мабыць, як і заўсёды.

Адзінае, што, падаецца, нельга абагульніць, – нашы адносіны з вамі, шаноўныя чытачы. Без усялякай ліслівасці хочацца прызнацца, што мы ўдзячны даверу і падтрымцы, якія атрымлівалі ўвесь час ад вас. Менавіта без гэтых складнікаў не было б тых матэрыялаў у друкаванай ці электроннай версіях, якія пазней станавіліся прадметам вашых тэлефонных водгукаў ці гарачых каментарыяў на сайце. І падзякі, і крытычныя заўвагі ў аднолькавай ступені нам толькі дапамагалі працаваць. За імі бачны былі вашы неабыякавасць і жаданне зрабіць жыццё яшчэ больш змястоўным і напоўненым стваральнымі імпульсамі. Гэта дарагога каштуе і за гэта мы вам вельмі ўдзячны. Вы галасавалі за нас рублём. У нас было жаданне не толькі зарабіць, але і быць карыснымі для вас, апраўдаць вашы чаканні. Прабачце, што не ўсё ўдалося, што многае пераходзіць у новы каляндарны год. І калі ў надыхо­дзячым 2014 годзе мы зноў будзем мець такую падтрымку, то ў нас, спадзяёмся, многае атрымаецца.
Зычым вам, шаноўныя, добрых і прыемных Калядных свят. Няхай жыццё ў кожнага з вас будзе заможным, прыстойным і цікавым. З надыходзячым вас Новым годам! Будзем разам і надалей!

Рэдакцыйны калектыў «Кур’ера»

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Генадзь
Генадзь
31 декабря 2013 12:38

Рэдакцыйны калектыў «Кур’ера» так сама з Новым годам!Поспехаў у 2014годзе, каб вашы матэрыялы былі не горшымі за сёлетнія . Здароўя, матэрыяльнага дабрабыту, духоўнага ўздыму! І ўсіх фарумчан з надыходзячымі святамі.