Навагодні сюрпрыз

0

Вася Трыгубовіч насіўся, як апантаны, з кухні ў гасціную, з гасцінай на кухню: стараўся хутчэй паставіць на стол далікатэсныя стравы. Сапраўды было чаго хвалявацца: сёння да яго ў госці прыйдзе каханая, таму ніяк нельга было ўдарыць тварам у гразь.

Беражліва, з вялікай асцярожнасцю пасярод страў ён паставіў пышны торт уласнага прыгатавання, свайго роду заяўку на схільнасць нявесты. Нямала часу ён папацеў над ім. Асабліва даліся бялкі - іх белая пена з`явілася толькі з першымі кроплямі поту на ілбе, а колькі сапсаваў бісквіту — не хочацца ўспамінаць.

Калі да 24 гадзін засталіся лічаныя хвіліны, наш герой так расхваляваўся, што гатовы быў ужо бегчы стрымгалоў да дзяўчыны. Але раптам зазвінеў званок. Трыгубовіч узрадаваўся: нарэшце прыйшла — і стралой кінуўся да дзвярэй.

Реклама

Замест доўгачаканай госці, на вялікае здзіўленне гаспадара, перад ім стаяў Дзед Мароз з усімі належнымі атрыбутамі. Вася настолькі збянтэжыўся, што не ведаў, радавацца яму ці засмучацца такому вось сюрпрызу. Падмануты ў чаканні, ён было ледзь не ўспыхнуў, але задушыў у сабе гнеў і пастараўся на твары выціснуць падабенства ўсмешкі. Спытаў не сваім голасам: «Вы да мяне?» — «Дтак! Пшынёш падтарунак», — і, не глездячы на разгубленнага Васіля, незнаёмец прайшоў у залу і паклаў каля елкі нейкую яркую скрынку.

«Дзіўны Дзед Мароз, — пранеслася ў галаве Трыгубовіча. — І горла паспеў недзе прастудзіць…» Гэтая думка настолькі развесяліла, што Вася ледзь не зарагатаў. Але, зірнуўшы на гадзіннік, спахмурнеў. Прысутнасць Дзеда Мароза прыгнятала яго яшчэ больш. Ды й было ад чаго скіснуць: да надыходу Новага года заставалася крыху болей за тры хвіліны.

«Ну што нош павешыў? — прашамкаў Дзед Мароз, зграбаючы ў свой мяшок лепшыя цукеркі. Ад такой бесцырымоннасці хлопец ледзь не ўскіпеў і не выкінуў няпрошанага госця з кватэры. Хацелася на нейкім спагнаць сваю злосць за няздзейсненую сустрэчу. Але быццам нешта штурханула ўнутры і схамянула абурэнне.

«Яго выхадкі не больш чым навагоднія жартачкі, якія дорыць мне такі ж адзінокі мужчына і хоча тым самым неяк прыхарошыць сваю адзіноту», — апамятаваўся ён.
У думках Вася папрасіў у госця прабачэння: хто будзе есці тыя прысмакі? Калі іх не паспрабуе тая, для каго рыхтаваліся, дык няхай забярэ хоць Дзед Мароз. Раптам захацелася выказацца перад гэтым чалавекам у масцы, адкрыць сваю душу, маўляў, чакаў каханую, марыў разам сустрэць Новы год, а яна падманула… Выказаўшыся, Трыгубовіч крыху супакоіўся.

«Я кахаю яе!» — прагаварыў ён, незнарок павысіўшы голас. «Тут можна і заплакаць», — адказаў госць дакладна дзявочым голасам. «Сёння я хацеў прапанаваць ёй руку і сэрца», — прызнаўся Трыгубовіч, агорнуты сваім смуткам. І так захапіўся сваімі разважаннямі, што не пазнаў знаёмы голас і працягваў гаварыць далей.

Кандыдат у жаніхі глядзеў быццам скрозь Дзеда Мароза і гаварыў больш сабе, а не яму. Калі б ён хоць краем вока зірнуў на госця, то ўбачыў бы, як той ледзь стрымлівае слёзы.

Разам з заканчэннем споведзі бой часоў абвясціў прыход Новага года. Вася ўздрыгнуўся, здрадлівыя слязінкі мільганулі ў куточках вачэй. Нібы ў сне ён адчуў, як нехта схапіў яго галаву і пачаў цалаваць шчокі, вусны… «Прабач мяне, мілы! Я цябе таксама кахаю вельмі моцна! Але не думала, што праз гэты бяскрыўдны жарт магла страціць цябе!

Ён і яна сядзелі за святочным сталом. Яна з замілаваннем зазірала ў вочы каханага і радавалася. «Смачны торт атрымаўся. Ты ў мяне проста малайчына! Я больш ніколі не буду купляць торты ў магазіне…» — «Як?! Не зразумеў…» — «А так. Ты ж пячэш лепш».

Іван Ігнатчык
Капыль

171213-navagodni-surpryz

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 52 от 26 декабря).

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии