Малявала дываны на шчасце

0

У сярэдзіне снежня адчынілася выстава  «На шчасце»  Алены Кіш, мастачкі са Случчыны. Працы пераднавагодняй выставы – «маляваныя дываны» з наіўнымі выявамі. Kaver-2-560x373
Яны зроблены ў першай палове мінулага стагоддзя як упрыгожванне для сялянскіх хат. Гэтая творчасць у тыя часы была вельмі запатрабавана. Алена Кіш вырабляла іх да святаў, напрыклад, да вяселля – на шчасце. Яны ўпрыгожвалі дом на працягу некалькіх пакаленняў. Вядома, што Алена шматразова  прайгравала тры сюжэты: «Рай», «Лiст да каханага», «Дзева на водах». З развіццём прамысловасці папулярнасць дываноў згасла.

«Мы должны гордиться своим наследием. Просто мы ещё не знаем своих героев. А данная выставка восполняет недостаток движения в принятии творчества художника на родине», – сказала на адкрыцці куратар выставы  Таццяна Бембель.

Kaver-560x485

Реклама

Імя Алены Кіш  добра вядома знатакам прыгожага. Яна адзіная прадстаўляе Беларусь у Сусветнай энцыклапедыі наіўнага мастацтва. У 2010-м на кінастудыі «Беларусьфільм» пра яе створаны дакументальны фільм «Маляваны рай».

Выстава будзе працаваць да сярэдзіны студзеня.  Адкрылася яна ў чацвер, 12 снежня, у Мінскай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

 

Вольга Шуманская

Даведка «ІК»

Кіш Алена Андрэеўна (1889 (па іншых крыніцах — 1896), в. Леніна (Раманава) Слуцкага раёну – 1949, в. Грозава, Слуцкага р-на) – майстар народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аўтар серыі маляваных дываноў, створаных у 1930-я — 1940-я гг.

Раней:

 

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур’ер» (№51 от 19 декабря)

 

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии