Нараджэнне Божае

0

Пад покрывам бэтлеемскай ночы здарылася адна з найвялікшых таямніц нашай веры. Той, які з’яўляецца Панам над панамі і Каралём над каралямі, прыйшоў на свет, несучы ўсім людзям спакой і радасць.

Няхай таксама і на Вас, паважаныя чытачы, сплывуць розныя ласкі ад Божага Дзіцяці. Няхай Хрыстос нараджаецца ў Вашых сэрцах, а Яго міласць няхай Вас перамяняе і напаўняе спакоем.
Народжаны Езус няхай будзе для Вас вытрымкаю ў цяжкасцях, моцаю ў кожны дзень і надзеяй у кожную гадзіну.
Жадаем вясёлых і перапоўненых любоўю Бога святаў, а таксама шчаслівага Новага 2014 года.

Реклама

Запрашаем да супольнай малітвы:

  • 24.12.2013 г. — у 24 гадзіны;
  • 25.12.2013 г. — у 15 гадзін;
  • 26.12.2013 г. — у 18 гадзін;
  • 01.01.2014 г. — у 15 гадзін.

Са святочным віншаваннем,

Айтец Аляксей Рамановіч, настаяцель, і прыхажане парафіі св. Антонія.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии