Пра тую, якая верыць у беларускі народ

1

На мінулым тыдні споўнілася 75 га­доў пісьменніцы Ніне Маеўскай, якая родам з Любані. Да юбілею зямлячкі «ІК» распавядае пра яе творчы шлях.
Першымі ў друку больш за 50 гадоў таму з’явіліся вершы і творы для дзяцей ад Ніны Маеўскай. Дэбютная кніга была таксама напісана для маленькіх чытачоў і называлася «Ляці верабейка». Пасля выйшаў першы зборнік апавяданняў «Агата».

«Творы гэтага зборніка светлыя, лірычныя. Так, у апавяданні „Перша­курсніца“ галоўная гера­і­ня — вясковая дзяў­чына Галінка — чакае і шукае сапраўднае каханне, поўнае ўзаемнай адданасці. Шчасце, па яе разуменні, гэта калі ты неабыякавы іншаму, заўважаны і адзначаны ім», — піша пра зборнік Наталля Фенчанка, крытык газеты «Літаратура і Мастацтва».

У першай палове 80-ых надрукаваны зборнікі апа­вяданняў «Надзеевіч» і «Такая позняя вясна», аб’яднаныя тэматыкай: у тво­рах паўстаюць пасляваенныя лёсы людзей. У канцы 80-ых — пачатку 90-ых выходзяць зборнікі аповесцей «Холад доннай вады» і «Трывожна шумяць ясакары», у якіх пісьменніца падымае праблемы маральнай чысціні, абавязку і адказнасці за свае ўчынкі.

Реклама

У пачатку «нулявых» бачаць свет паэтычныя зборнікі «Падаюць даспелыя ранеты» (2001) і «Мая ўлюбёная краіна» (2004). «Паэтка верыць у беларускі народ, у яго лепшую долю. У сваіх вершах Ніна Васільеўна заклікае шанаваць родную мову, культуру, сваю гісторыю», — піша Наталля Фенчанка пра абагульны настрой кніг.

Вольга Шуманская

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 50 от 12 декабря).

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Постмодернист
Постмодернист
14 декабря 2013 20:28

Винщую.