Назаву дзіця па-беларуску (12−18 снежня)

1

Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.Беларускія імяніны

  • 12 снежня — Алесь, Алеся, Прадслава, Яніна.
  • 13 снежня — Андрусь (Андруш), Уладзіслава.
  • 14 снежня — Арсені.
  • 15 снежня — Андрусь, Стэфан, Стэфанія, Ян, Яна, Валяр’ян.
  • 16 снежня — Дорат, Дарацея.
  • 17 снежня — Барбара (Варвара), Ульяна, Яна, Ян, Лазар.
  • 18 снежня — Настасся, Багуслаў.

Багуслаў

Старажытнае славянскае імя, якое было перанята ў беларускую культуру з Польшчы. Складаецца з дзвюх асноў і азначае чалавека, «які ўхваляе Бога». Зараз шырока ўжываецца ў Польшчы ды Чэхіі. Таксама мае і жаночую форму — Багуслава.

Знакамітыя землякі

  • Багуслаў Радзівіл (1620 — 1669) — князь Слуцкі і губернатар Прусіі. Адзін з заснавальнікаў мануфактуры славутых паясоў. Займаў пасаду харунжага літоўскага.
  • Багуслаў Слушка (1652 — 1701) — выдатны дзеяч ВКЛ. Займаў шмат дзяржаўных пасад. Нейкі час кіраваў вой­скам, з’яўляючыся польным гетманам літоўскім.
  • Багуслаў Казімір Агінскі (1699 — 1730) — вайсковец і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Займаў пасаду стольніка вялікалітоўскага.
  • Багуслаў Корвін-Гасеўскі (1669 — 1744) — рэлігійны дзеяч часоў ВКЛ. Займаў пасаду біскупа.
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Постмодернист
Постмодернист
12 декабря 2013 22:43

Вазьми, Данила, што нам не мила.