Паляванне на лася

0

Восень выдалася цёплай і працяглай. Узяўшы свой фотаапарат з паўмятровым аб’ектывам, кожны сонечны дзень я ішоў у лес на ціхае паляванне.
Месцамі на ўскрайку лесу асіннік стаяў яшчэ ў золаце. Мне хацелася зрабіць на цёмным фоне фотакадр, у якім сонечны прамень адбіваўся ад пазалоты лісточкаў. Я ўяўляў наяву свой будучы кадр, толькі не знаходзіў у такім стане света і цені.
Ціха ішоў уздоўж узлеску, спадзяючыся на сваё шчасце, як раптам недзе ў накірунку маёй хадзьбы раздаўся трубны голас лася. Я стаіўся, чакаў, што лось падасць голас яшчэ. Сапраўды, голас паўтарыўся, а за ім раздаўся другі з глыбіні лесу.

Праз кароткі час голас зноў раздаўся з таго ж месца, у адказ голас з лесу набліжаўся да першага. Я здагадаўся, што першы голас належыў паляўнічаму, які заманьваў да сябе самца лася. Так паўтараліся галасы. Я ціха прабіраўся насустрач месцу, з якога чуўся першы голас, але не дайшоў, як прагучалi два стрэлы. Лася падганяў кліч прыроды падарыць новае жыццё, але гэта быў падман, і ён трапіў пад смерць.

Восенню 1956 года на таёжным сумежжы Валагодскай і Архангельскай абласцей было некалькі дзён сонечных і цёплых. Зранку над тайгою слаўся туман, скрозь яго прабіваліся праменні сонца, і, калі траплялі на лісце асін, апошнія танца­валі, апранутыя ў пазалоту.

Реклама

Поезд ­­­шторанку ­­­­­­­­­­­­­ў ­­­­­­­­­­­не­­­­­­каль­кіх ­вагонах прыво­зіў ­у тайгу арыштантаў Каргапольлага — 233, якія дзівіліся праз вокны вагонаў на прыгажосць сонечных промняў, пакуль стралкі займалі свае вышкі.

У адзін з такіх дзён стралок час ад часу з вышкі пасылаў у бок бязмежнай тайгі такія трубныя гукі. Ці гэта былі спецыяльныя сігналы паміж стралкамі, ці стралок забаўляўся, каб неяк змарнаваць час, — не ведалі.

Калі ў работу пайшлі пілы і сякеры, раптам раздаўся стрэл. Няўжо нехта з арыштантаў не вытрымаў і кінуўся на ўцёкі, няўжо сонечныя зайчыкі зманілі яго на волю? Усіх цікавіла: «У каго стралялі?» Але адказу не было.

Сярод каравульных чуў­ся перапалох, брахалі сабакі на ахоўнай паласе. Хутка падышоў брыгадзір і расказаў, што страляў у лася вартавы з вышкі.

Ранены лось пера­прыг­нуў праз плот ахоўнай зоны, трошкі не дабег да месца, дзе ў катле варылі сечку на абед арыштантам, і паваліўся. Там яго ўжо разбіралi. Калі ахова не адбярэ застрэленага лася, то будзе смачны абед. «Трэба разабраць на часткі і разнесці, схаваць», — хтосьці даў параду.

Калі падышлі да лася, то ўбачылі, што чацвёра чалавек трымалі яго нагамі ўгору, а двое шпарка здымалі скуру. Жывёла ляжала на сваёй распятай скуры быццам на дыване. Пад катлом з вадой распальвалі касцёр.

Калі да катла падышоў начальнік канвою ў суправаджэнні двух салдат, на скуры ляжала аддзеленая галава лася з разлапістымі рагамі і трыбуха, а ў катле варыўся рассечаны сцягняк. Гэта ўсё, што ўбачыў начальнік. На яго загад прынесці і аддаць мяса ніхто не адзываўся.

У гэты дзень абед быў панскі, з ласіным мясам. І ячменная сечка значна смачнейшай. Спа­дзя­ванні арыштантаў, што і заўтра будзе таксама, не споўніліся. Скончыўся рабочы дзень. Усіх пагрузілі ў вагоны, каб адвезці ў зону, а на дзялянку зайшлі праваднікі з сабакамі і знайшлі астатняе мяса лася.

Уладзімір Дамель

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 47 от 21 ноября).

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии