У матэрыялах яго крымінальнай справы стаіць выснова: «Невыправімы»

10

У сераду, 27 лістапада, святкаваліся 93 угодкі Слуцкага збройнага чыну — падзеі, якая ўвайшла ў гісторыю як абарона жыхарамі Случчыны сваёй незалежнасці. Адным з удзельнікаў Слуцкага паўстання быў настаўнік Георгій (Юрка) Лістапад. Яго дзейнасць нарадзіла імя намінальнае — «лістападаўшчына», якім пужалі аж да 50-х гадоў.

Страшнае слова «лістападаўшчына»

Аб гэтым сведчаць матэрыялы справы, заве­дзенай на Лістапада, а дакладней даноса агента Вішнярэўскага: «Контр­революционная груп­па, созданная Листопадом, стала нарицательной в БССР и вошла в историю как «листопадовщина».

«Лістападаўшчына» — гэта калі трое ці больш чалавек збіраюцца ды пачынаюць размаўляць па-беларуску, а калі яшчэ адзін з іх спецыяліст па гісторыі ці філалогіі, дык усё, справа гатова — «контррэвалюцыйная арганізацыя».

Реклама

З’ядналі вакол нацыянальнай культуры

Ідэя Слуцкага паўстання ўвасобілася ў рэальнасць дзякуючы неаднагадовай падрыхтоўцы насельніцтва Случчыны — паўстанне ні ў якім разе нельга ра­зумець як з’яву стыхійную. Такую выснову можна зрабіць, прачытаўшы артыкул Лістапада «Узбіліся на свой шлях», надрукаваны ўпершыню ў выданні «Наша Думка» за 1921 год, у якім аўтар маляўніча і жыва расказвае пра паўстанне і падзеі, якія сталі яго прадвеснікамі.

Чырвонай ніткай праз увесь тэкст праходзіць думка аб тым, як дзейнасць на ніве адраджэння нацыянальнай культуры згуртавала насельніцтва Случчыны і абудзіла жаданне народа адстойваць сваё права на лепшае жыццё. Вядома, удзельнікамі паўстання былі дабравольцы.

Росквіт «Папараць-кветкі»

Артыкул пачынаецца з факта адкрыцця на Случчыне беларускай гімназіі. Яе вучні ў 1917 годзе арганізавалі культурна-асветніцкі гурток «Папараць-кветка», які ўжо праз два гады згуртаваў вакол сябе большасць мясцовай інтэлігенцыі, а яго філіі распаўзліся па шматлікіх вёсках Случчыны. Дзякуючы дзейнасці гуртка ўсё часцей гучала беларуская мова ў горадзе ды мястэчках, з большым гонарам сяляне казалі, што яны беларусы. Неўзабаве на базе гэтага гуртка быў заснаваны Беларускі нацыянальны камітэт, які абраў Раду Случчыны Беларускай Народнай Рэспублікі, куды ўвайшоў герой гэтага артыкула. Рада і сфарміравала Першы Слуцкі ды Другі Грозаўскі палкі - асноўную сілу збройнага чыну.

Георгій Лістапад у пачатку 20-х гадоў стварыў на Случчыне восем беларускамоўных школ. Фота з сайта Wikipedia.org
Георгій Лістапад у пачатку 20-х гадоў стварыў на Случчыне восем беларускамоўных школ. Фота з сайта Wikipedia.org

Справы грымелі на ўсю краіну

Георгій Лістапад прымаў актыўны ўдзел у Слуцкім паўстанні: займаўся па­стаў­камі харчавання для стральцоў, у мэтах арганізацыі медыцынскай і фінансавай дапамогі ад Вярхоўнай Беларускай Рады выязджаў у Варшаву, адкуль прывёз 25 тысяч польскіх марак.

І калі ў часы паўстання яму ўдалося пазбегнуць гневу ўлад, то пасля ён адчуў на сабе іх поўнасцю. Кожная з трох спраў, па якіх ён быў арыштаваны ў 20−30 гады, грымела на ўсю Беларусь («Справа Лістапада» (1925 г.), «Справа Саюза вызвалення Беларусі» (1930 г.), «Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра» (1933 г.)). Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер АДПУ Далёкаўсходняга краю ў месца з іранічнай назвай «Свабодны», ён застаецца непакорлівым.

У 1935-ым на яго заведзена крымінальная справа, а праз тры гады за «антысавецкую агітацыю сярод зняволеных» ён прыгавораны «тройкай» НКУС да расстрэлу.

Вучоны-гісторык Ніна Стужынская выказалася аб ім так: «Георгия Листопада и его соратников можно образно отнести к поколению последних непуганых людей Беларуси. Тех, которые, вдохнув в феврале 1917-го воздуха свободы, так и не сумели его выдохнуть. Они ещё могли удивляться: почему мы живём так, а не иначе?.. А те, которые появлялись после них, были, к прискорбию нашему, уже другими — с навсегда внедрённым в мозги геном ушибленности режимом…»

Вольга Шуманская

Даведка «ІК»

Георгій Іванавіч (Юрка) Лістапад нарадзіўся 7 кра­савіка 1897 года ў вёсцы Варкавічы на Случчыне ў сям'і сялян. У 1914 годзе скончыў выкладчыцкую семінарыю ў Паневежы (зараз літоўскі горад Паневежыс), працаваў у школе на радзіме, затым у Слуцку. З дапамогаю Андрэя Бараноўскага ды іншых актывістаў нацыянальнага руху стварыў восем беларускіх школ. Блізка сышоўся з Якубам Коласам, з якім выкладаў на Слуцкіх агульнаадукацыйных курсах. Пасля паразы паўстання эміграваў у Вільню, дзе ўвайшоў у арганізацыю «Нацыянальная сувязь», супрацоўнічаў з газетамі «Еднасць», «Беларускiя Ведамасцi», «Наша думка». Выступаў супраць канфіскацыі касцёльнай маёмасці. У матэрыялах яго справы стаяла выснова: «Невыправімы».
Па прысудах 1934 і 1938 гадоў рэабілітаваны 18 кра­­­савіка 1956 года. Групавая справа Ю. Лістапада і іншых (№ 10 182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) спынена 16 жніўня 1956 года пастановай КДБ БССР. Быў жанаты, меў дзіця.

Партрэт Лістапада захоўваецца ў музеі Анатоля Белага ў Старых Дарогах.
Партрэт Лістапада захоўваецца ў музеі Анатоля Белага ў Старых Дарогах.
Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 48 от 28 ноября).

10 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
5 декабря 2013 09:52

интересно

DEMD
DEMD
5 декабря 2013 21:26

Годны грамадзянiн сваей краiны, адданы сын сваей зямлi. Сапраудны герой i моцны духам чалавек.
Слава героям!!! Слава змагарам за незалезнасць!!! Слава патрыетам !!!

Zorro
Zorro
6 декабря 2013 03:49

Слуцкі Малады Фронт імя Юркі Лістапада. Адносна ня так даўно было і такое…

Fak
Fak
6 декабря 2013 13:37

Не так всё просто с этим Листопадом, то поляки яму грошы дали, потом посадить хотели, а коммунисты, к которым он сбежал, все-таки упекли, правда почему-то не сразу. «Особенно важное значение имел
разгром органами ГПУ в 1925 году
контрреволюционной группы во главе с эсером Листопадом, который в прошлом состоял в бандах
„зеленодубцев“. Эта нелегальная
антисоветская группа, созданная в конце 1924 года в Слуцке, ставила
своей целью подготовку
крестьянского вооруженного
восстания для свержения Советской
власти в Беларуси. В своих листовках
эсеры призывали крестьян к террору
против советских работников,
агитировали не выплачивать налоги,
убивать тех, кто поддерживает
Советскую власть. Не имея опоры в широких массах трудового
крестьянства, эсеро-кулацкая группа
Листопада потерпела крах». На героя не очень похож, больше на радикального террориста.

Zorro
Zorro
6 декабря 2013 22:30

Гэта ў Вас, Fak, у галаве ня ўсё так проста, бо саўковая каша замест мазгоў. А Юрка Лістапад — змагар і патрыёт. Ганаруся, што на Случчыне жылі такія людзі.

Fak
Fak
7 декабря 2013 00:24

Няужо яурапейская каша в ваших мозгах, Zorro, не позволяет держать себя в руках? Я разве против, чтобы он был патрыетам для вас. Один из ваших змагароу вообще заявил, что лучше с ворами жить и по их справедливым законам, никто же про его мозги ничего не сказал. Сейчас на Хартии патрыеты такое пишут о своих планах, что большевики с Юрком очень даже гумманно обошлись. Все больше кажется, что вы потомки красных комиссаров, бывших террористов, которые сначала с буржуазией боролись, а потом друг друга кончали.

Браніслаў Нетарашкевіч
Браніслаў Нетарашкевіч
7 декабря 2013 01:27

Супакойся Fak!)…Ўсё добра) Мы згодныя. На халеру нам здаўся той Юрасік Лістапад, у нас жа ёсьць Ленін — самы сумленны тутэйшы рэвалюцыянер!
У цябе не каша, а сухары мабыць

Fak
Fak
7 декабря 2013 09:03

Это новая змагарская фишка, сравнивать мозги с продуктами питания? Поясняю, я супраць всех рэвалюцыянеров: Ленинов, Сталинов, Юрков, Бронславов и вашых збройных, пенсионных и молодых фронтов. Если мозги состоят из того чего надо, придумайте как сделать всех патриотами без всяких рэвалюцый.

volf
volf
7 декабря 2013 22:46

Трэба ушанаваць памяць нашага земляка помнiкам, цi вулiцу у Варкавiчах назваць у яго гонар.

Постмодернист
Постмодернист
8 декабря 2013 20:57

Из-за этого Юрки могли и Коласа замести.