Назаву дзіця па-беларуску (6−11 снежня)

4

Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.

Беларускія імяніны

  • 5 снежня — Міхась, Пятро, Настасся
  • 6 снежня — Алесь, Алеся, Мікола, Міла
  • 7 снежня — Марцін, Язэпа
  • 8 снежня — Пятро, Яраслаў, Марыся
  • 9 снежня — Якуб, Яўхім, Вацлава
  • 10 снежня — Якуб, Марыя, Андруш, Юльяна
  • 11 снежня — Стэфан, Стэфанія, Віта

Яраслаў

Cтаражытнае мужчынскае імя русін­ска­га паходжання. Прысутнічае ў каталіцкай і праваслаўнай традыцыі. Складаецца з двух каранёў: «яр» (моцны, пылкі, рашучы) і «слаўны». Так імя магчыма перакладаць як «слаўны рашучасцю» ці «носьбіт яскравай славы». Распаўсюджана яно ва Усходняй Еўропе, але, што цікава, на Беларусі ніколі чамусьці не было такім папулярным, як у Польшчы, Расіі ды Украіне.

Знакамітыя землякі

  • Яраслаў Звяруга (1928 — 2011) — беларускі археолаг. Даследчык Панямоння часоў сярэднявечча.
  • Яраслаў Кастыцэвіч (1896 — 1971) — педагог, актыўны грамадскі і царкоўны дзеяч. Садзейнічаў арганізацыі беларускіх школ.
  • Яраслаў Пархута (1930 — 1996) — пісьменнік, краязнаўца, журналіст. Працаваў рэдактарам некаторых беларускіх часопісаў.
4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
postmodernist
postmodernist
5 декабря 2013 19:46

Назаву па беларусску… як той дурань па французску.

сергей
сергей
6 декабря 2013 10:23

открывал статью с одним комментом и уже знал, кто это будет… и о чем приблизительно будет коммент…

ДМ
ДМ
6 декабря 2013 13:31

Да, ограниченные люди легко предсказуемы.

Постмодернист
Постмодернист
8 декабря 2013 21:03

Ну явно Яухимам или Хамой (фомой) дитя не назовет даже махровый бнээфовец.