Мастак захаваў вобраз амаль зніклай вёскі

1

У зале мастацтваў Салігорскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ў сярэдзіне лістапада адкрылася выстава салігорскага мастака Рыгора Рэвута, прысвечаная яго шасцідзесяцігоддзю.
Сярод іншых на выставе ёсць карціна «Родны вугалок», на якой намалявана родная вёска Мяцявічы Салігорскага раёна, якой, па словах аўтара, сёння амаль няма.

Рыгор Іванавіч — актыўны ўдзельнік многіх выстаў рэспубліканскага ўзроўню. Вандроўнік па свету. Не раз бываў у Карэліі, Крыму, заўсёды вяртаўся адтуль з вялікімі маляўнічымі здабыткамі - выявамі края­відаў. «Прырода — лепшы настаўнік для мастака, — прызнаўся ён перад прысут­нымі на адкрыцці выставы. — Шкадую, што мала засталося напісаных краявідаў роднай вёскі».

Шмат карцін Рыгора Рэвута выехала ў прыватныя калекцыі ў Расію, Венгрыю, Злучаныя Штаты Амерыкі, Кітай, Бельгію, а таксама ў Беларусь. Выстава будзе адкрыта цэлы месяц.

Реклама

Уладзімір Амельчэня

Даведка «ІК»

Нарадзіўся Рыгор Рэвут у вёсцы Мяцявічы Салігорскага раёна ў 1953 годзе ў сям'і вясковага кузняца. Малюе з дзяцінства. Скончыў Салігорскі горна-хімічны тэхнікум, адслужыў у арміі, а з 1976 года працуе майстрам у ПТВ-69. У гэтым годзе паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на аддзяленне станкавага жывапісу і графікі.

Этот материал опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 48 от 28 ноября).

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Мля!
Мля!
29 ноября 2013 15:20

Весак такIх знIкаючых зараз столькi на Беларусi, нiякiя мастакi не здолеюць iх намаляваць. А зробяць, то атрымаецца жахлiвы, жудасны реквiям у палiтры.