Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
Беларускія імяніны
- 21 лістапада – Марыся (Марыя), Ян (Ясь), Яна, Усяслаў, Міхал, Павел
- 22 лістапада – Міла, Алесь, Алеся, Алехна, Антось (Антош), Зміцер, Кастусь
- 23 лістапада – Алесь, Алеся, Ганна, Янак, Кастусь, Мікола
- 24 лістапада – Францішак, Ян, Бярута (Бярнат), Яўхім, Пракоп, Радзівон
- 25 лістапада – Пятрусь, Уладзімер, Мацей
- 26 лістапада – Ян, Яна, Яня (Яніна), Пятро, Антось (Антош), Антаніна
- 27 лістапада – Дамінік, Валяр’ян, Сяржук, Ганна, Гая
Валяр’ян
Імя ўжываецца ва ўсіх краінах Еўропы амаль што без лексічных адрозненняў. Вядома, што яно выходзіць са старажытнарымскага патрыцыянскага роду Валерыяў (лац. Valerianus) і азначае нашчадка гэтага роду. У рымскай міталогіі яно з’яўляецца эпітэтам бога вайны Марса, а пераклад з латыні кораня слова «valeo» азначае здольнага да справы чалавека. У нашай культуры гэтае імя атрымала яшчэ такія формы, як Валеры і жаночае Лера.
Знакамітыя землякі
- Валяр’ян Пратасевіч-Шышкоўскі (1509 – 1579) – дзяржаўны і рэлігійны дзеяч ВКЛ.
- Валяр’ян Янушкевіч (1962*) – беларускі скульптар, аўтар шматлікіх памятных дошак і помнікаў.
- Валяр’ян Станіслаў Юдзіцкі – вялікі пісар у княстве літоўскім.