Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
Беларускія імяніны
- 7 лістапада – Антось (Антош), Антаніна
- 8 лістапада – Зміцер, Севярын
- 9 лістапада – Андрусь (Андруш)
- 10 лістапада – Зміцер, Стэфан, Стэфанія, Андрусь, (Андруш), Лявон
- 11 лістапада – Ганна, Марыся (Марыя), Мацей, Настасся (Анастасія)
- 12 лістапада – Настасся, Вітаўт, Віта
- 13 лістапада – Станіслаў, Аўгусціна, Мікола, Мікут, Ян (Ясь), Яна, Аркадзь
- 14 лістапада – Эльжбета, Язэп, Марыся (Марыя), Паўлік
- 15 лістапада – Гая, Галіна
- 16 лістапада – Язэп, Язэпа
- 17 лістапада – Захары
- 18 лістапада – Томаш, Язэпа
- 19 лістапада – Алесь, Алеся, Эльжбета, Паўлік, Севярын, Крыштоф, Барбара (Варвара)
- 20 лістапада – Кірыла, Геранім
Кірыла
Мужчынскае імя, якое трапіла да нас з Візантыі разам з праваслаўнай верай. Раней больш ужывалася, але пераважна сярод праваслаўнага насельніцтва. У перакладзе на беларускую мову грэчаскае «кірылос» азначае «спадар» (як уладар).
Знакамітыя землякі
- Кірыла Тураўскі (? – 1113) – царкоўны дзеяч, займаў пасаду епіскапа тураўскага, аўтар шматлікіх царкоўных ды асветніцкіх твораў. Ён быў празваны Залатавустам.
- Кірыл Тамашэвіч (1852 – 1909) – афіцыйны прадстаўнік Магілёўскае губерніі ў дзяржаўнай думе Расійскай імперыі III склікання ад Магілёўскай губерні.
- Кірыл Анікіевіч – краязнавец, археолаг і этнограф. Працаваў настаўнікам у народных вучылішчах.
Мацей (Матэй)
Мужчынскае імя раннехрысціянскага паходжання. Мае карані з грэчаскай мовы. Вымаўляецца «Мацауш» і перакладаецца як «дараваны Богам». У Беларусі раней гэтае імя было больш папулярным. Прысутнічае як у каталіцкай, так і ў праваслаўнай традыцыі.
Знакамітыя землякі
- Мацей Радзівіл (1749 – 1800) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кампазітар, драматург.
- Мацей Кавячынскі (1520 – 1572) – вялікалітоўскі кнігавыдавец, перакладчык, рэфармацыйны дзеяч.
- Мацей Догель (1715 – 1760) – гісторык-архівіст, прававед.
- Мацей Бутрымовіч (1745 – 1814) – падстараста і мечнік Пінскага павета, удзельнік Чатырохгадовага Сойму.