Мы жывём у свіным гнусе

0

Незайздросны лёс жыхароў вёскі Застарынне Салігорскага раёна. «Мы жывём у свіным гнусе», — кажуць яе апошнія жыхары.Гісторыя вёскі налічвае шмат стагоддзяў. У 1795 годзе яна была прыватнай уласнасцю Д. Радзівіла ў Слуцкім павеце. Пражывала тут 359 душ. На пачатак 2004 года тут было 94 жыхары. На 1 верасня, па даных Чыжэвіцкага сельсавета, пражывае 53 чалавекі пенсіённага ўзросту. Калісьці людзі працавалі на ферме: даілі кароў, вырошчвалі маладняк. Цяпер на месцы былых кароўнікаў толькі адзін хлеў, у якім разводзяць свіней.

Як казалі карэспандэнту «ІК» пенсіянеры, у ім няма гноясховішча, таму жыжка расцякаецца вакол свінарніка. Калі вецер падуе ў бок вуліцы, нават у хаце немагчыма сядзець. І ніхто гэту недарэчнасць не выправіць. А жыхары яшчэ скардзяцца, што прыказалі ўсіх свіней з-за афрыканскай чумы на падвор’ях знішчыць, што было выканана, а цяпер няма да чаго рукі прыкласці. Вось калі вецер у другі бок, дык збіраемся на лавачцы чакаць аўталаўку, якая прыходзіць два разы ў тыдзень.

«Па закону жыцця ўсё павінна развівацца, пашырацца, а ў нас, наадварот, усё гіне, — кажа Марыя Понтус. — Яшчэ нядаўна вёска была аддзяленнем саўгаса „Свабода“. Я і мае сяброўкі працавалі даяркамі. Цяпер няма саўгаса, нікому мы не патрэбныя».

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

Фота: Уладзімір Амяльчэня

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№ 45 от 7 ноября).

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии