Случчане Паліна Картэль, Анатоль Васілевіч і Алена Касцюкевіч выйшлі ў фінал тэлевізійнага праекта «Поющие города – 2». У сталічным Палацы Рэспублікі 19 лістапада яны праспяваюць песню «Не играй со мной», напісаную інтэрнацыянальнай рок-групай Litesound – куратарамі слуцкай каманды.
Пра гэта карэспандэнту «IK» паведаміла канкурсантка Паліна Карцель.

Гарачая песня слуцкай тройкі
«Песня нам дасталася прэм’ерная. Litesound яе яшчэ нідзе не спявалі, што дадало нам адказнасці. Яна досыць гарачая і дынамічная, напісаная ў стылі RnB. Прагназую, што гэта будзе хіт», – дзеліцца Паліна. Па яе словах, Дзмітрый Каракін, саліст групы Litesound, пасля адной з рэпетыцый сказаў, што ў яго адчуванне, быццам слуцкае трыа ўжо адна сям’я. «Тады мы падумалі і вырашылі, што па сутнасці мы твор яго групы і самая падыходная для нас назва Litekids», – тлумачыць случчанка.
Цяжкасці падчас падрыхтоўкі
Спачатку дзвюм дзяўчатам і аднаму хлопцу было цяжка працаваць разам: ніхто з іх ніколі не спяваў у ансамблі. Гэта пацвердзіла і журы падчас паўфіналу, паказаўшы на недахоп рухаў і адсутнасць калектыўнай сінхроннасці. «Дзякуючы Алене Генадзьеўне Кудзёлка, кіраўніцы эстраднай студыі «Звездопад», у якой я і Алёна займаемся, мы за ноч развялі наш нумар і завучылі асноўныя рухі. Дапамагала нам і Анастасія Астроўская, малады харэограф Маладзёжнага цэнтра», – дзякуе Паліна настаўніцам.
Падтрымаем нашых
У фінале пераможцаў вызначаюць гледачы шляхам галасавання. «Мы маем патрэбу ў падтрымцы нашых землякоў. Будзем ім вельмі ўдзячныя», – кажа Паліна.
Вікторыя Капская
ВИДЕО. Кстати, в начале сюжета ведущие упомянули опрос «Кур’ера»: «Каждый четвёртый: сердце Слуцка — здание ГДК«
Чушь.
а где слуцкий поэт, Дмитрий Рудаковский? )))
На онлайнере. Я рад, что Курьер перестал издеваться над человеком с проблемами.
сергей, вот не помню чтоб когда Курьер писал про парня,издевался над ним.Это вы обзываете его человеком с проблемами.