Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
Беларускія імяніны
- 31 кастрычніка – Язэп, Антось (Антош), Аўгуста
- 1 лістапада – Cевярын, Анджэй, Андрусь
- 2 лістапада – Багдан, Багдана, Вацлаў
- 3 лістапада – Якуб
- 4 лістапада – Алесь, Алеся, Ганна, Альгерд, Мсціслаў, Віцень, Янка
- 5 лістапада – Ігнацы, Якуб
- 6 лістапада – Тройдзень
Севярын
Мужчынскае імя, якое трапіла на беларускія землі разам з каталіцтвам яшчэ ў сярэднявеччы. Трэба адзначыць, што ўжываецца яно ў цяперашні час не менш. Мае рымскае паходжанне ад лацінскага слова «северус» – суровы, сур’ёзны.
Знакамітыя землякі
- Эмерык-Севярын Чапскі (1828 – 1896) – наўгародскі віцэ-губернатар, санкт-пецярбуржскі віцэ-губернатар (1865 – 1867), калекцыянер, нумізмат.
- Севярын Ромер (1820 – 1885) – апошні маршалак шляхты Гродзенскага павета, паўстанцкі касір Гродзенскага павета.
- Севярын Квяткоўскі (1973*) – беларускі літаратар, журналіст, блогер.