Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
Беларускія імяніны
- 3 кастрычніка – Міхась (Міхал), Альгерд, Хведар, Аўгуштын, Аўгусціна
- 4 кастрычніка – Зміцер, Францішак
- 5 кастрычніка – Пятрусь (Пятро), Галіна, Кастусь
- 6 кастрычніка – Ян (Ясь), Яна, Браніслаў
- 7 кастрычніка – Уладзь (Уладзіслаў), Аўгуштын, Марыя, Расціслаў, Стэфан, Стэфанія, Юстына, Юц
- 8 кастрычніка – Сяржук, Марцін, Зміцер, Сямён
- 9 кастрычніка – Янка, Багдан, Багдана, Януш, Яня (Яніна)
- 10 кастрычніка – Францішак
- 11 кастрычніка – Вацлаў (Вячаслаў), Марыя
- 12 кастрычніка – Вітаўт, Віта, Марцін, Яўстах
- 13 кастрычніка – Міхась (Міхал), Вацлаў, Вацлава, Мікола, Мікут
- 14 кастрычніка – Дамінік, Дамініка, Гая
- 15 кастрычніка – Андрусь (Андруш), Ядвіга
- 16 кастрычніка – Ганна, Радзіслаў, Ядвіга
- 17 кастрычніка – Вераніка, Уладзімер, Аўгусціна, Ігнацы, Анджэй
- 18 кастрычніка – Мацей, Юліян, Міла, Пятро, Юс (Юстын), Усціння
- 19 кастрычніка – Паўлік
- 20 кастрычніка – Сяржук, Віта, Віцень
- 21 кастрычніка – Эльжбета, Уршула
- 22 кастрычніка – Пятрусь (Пятро), Якуб
- 23 кастрычніка – Андрусь (Андруш), Севярын, Гедымін, Ігнацы, Ян (Ясь)
- 24 кастрычніка – Зіна, Піліп, Марцін, Валя
- 25 кастрычніка – Дар’я, Тарас
- 26 кастрычніка – Мікіта
- 27 кастрычніка – Мікола, Мікут, Вінцэсь (Вінцэнт)
- 28 кастрычніка – Ян (Ясь), Яўхім, Тадэвуш, Сымон
- 29 кастрычніка – Францішак
- 30 кастрычніка – Андрусь (Андруш), Антось, Зіна
Тадэвуш (Тадэй)
Імя запазычана з польскай культуры ў часы Рэчы Паспалітай і стала ўжывацца на беларускай зямлі практычна без моўных адрозненняў. Само ж яно паходзіць па адным сцвярджэнням ад грэчаскага Таддайос, па іншым ад арамейскага Тадай, што азначае «сэрца» ці «ўхвала». Таму імя перакладаецца, як «годны ўхвалы». Руская праваслаўная форма гэтага імя – Фадзей – не прыжылася на нашых землях, таму што гука «Ф» беларуская мова не ведала да нядаўняга часу.
Знакамітыя землякі
- Тадэвуш Касцюшка (1746 – 1817) – палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794, удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.
- Тадэвуш Кандрусевіч (1946*) – каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
- Тадэвуш Чацкі (1765 – 1813) – польскі гісторык, дзеяч асветы і навукі на тэрыторыі ВКЛ.
- Тадэвуш Агінскі (1712 – 1783) – пісар вялікі літоўскі, ваявода троцкі. Падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пятрусь (Пятро)
Гэтае імя заўсёды было папулярным на Беларусі і мае шмат формаў. Трапіла яно да нас некалі разам з хрысціянствам з грэчаскай культуры. Імя перакладаецца як «камень» і кажа аб тым, што ягоны носьбіт мае цвёрды нораў.
Знакамітыя землякі
- Пятрусь Броўка (1905 – 1980) – беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт і перакладчык. Акадэмік АН БССР.
- Пятрусь Макаль (1932 – 1996) – беларускі паэт, драматург, перакладчык.
- Пятро Бітэль (1912 – 1991) – беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік.
- Пятро Краўчанка (1950*) – беларускі палітык, дыпламат і гісторык. Кандыдат гістарычных навук.
Яўстах (Яўстафі)
Імя з’явілася ў грэчаскай культуры ад спалучэння некалькіх слоў, якія апісваюць крэпкага духам чалавека. і ў перакладзе азначае «непахісны». Беларусы надалі гэтаму імя сваё асаблівае гучанне. Некалі яно было даволі распаўсюджана сярод нашага насельніцтва.
Знакамітыя землякі
- Яўстах Тышкевіч (1814 – 1873) – беларускі археолаг, гісторык і краязнаўца. Член Дацкага каралеўскага таварыства аматараў старажытнасцей.
- Яўстах Курч (? – 1647) – дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Падкаморы парнаўскі і гарадзенскі, кашталян віцебскі.
- Яўстафі Валовіч (? – 1630) – вялікі пісар літоўскі, падканцлер літоўскі, удзельнік пасольства Рэчы Паспалітай да Папы Рымскага ў 1595 годзе і іншых пасольстваў. Ягонымі намаганнямі ў Заходняй Беларусі было пабудаванна 26 касцёлаў.
- Яўстах-Каятан Сапега (1797 – 1860) – магнат і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Зміцер
Імя паходзіць ад старажытнагрэчаскага Дэмэтэр у гонар грэчаскай багіні зямлі ды ўрадлівасці Дземетры, што і азначае – «прысвечаны багіне Дземетрэ (Мітрэ)». На Беларусь імя прыйшло ра-зам з хрысціянствам і да цяперашняга часу даволі папулярна. У беларускай культуры імя ўжываецца таксама ў формах: Дзмітры, Змітро, Змітрок.
Знакамітыя землякі
- Зміцер Жылуновіч (1887 – 1937) – беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905 – 1907.
- Змітро Віталін (1912) – беларускі паэт, празаік, журналіст.
- Змітро Вішнявецкі (?-1563), дзяржаўца ванячыцкі, стараста чаркаскі. Адзін з кіраўнікоў барацьбы запарожскіх казакоў супраць крымскіх татар, бараніў межы Вялікага Княства Літоўскага на поўдні.