Унікальная школа рамёстваў адкрылася ў Любані

0

У Любані пачала працаваць школа рамёстваў - трэцяя ў Мінскай вобласці. Яе адкрыццё адбылося ў рамках свята мастацтваў «Палескiя сустрэчы», якое прайшло 5 кастрычніка.

У школе сем кірункаў: ганчарства, ткацтва, вышыў-ка, лозапляценне, разьба па дрэве, бондарства, саломапляценне. На за-няткі ходзяць каля 120 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Задача школы — захаваць традыцыі народных рамёстваў, а таксама вырашыць пытанне са стварэннем сувенірнай прадукцыі. Што тычыцца фестывалю, то «Палескія сустрэчы» будуць праходзіць штогод.

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии