Случчына ў паўстанні Багдана Хмяльніцкага: трагедыя 1648 года

26

Салігорскія краязнаўцы 5 верасня ўшанавалі памяць слуцкіх сялян-паўстанцаў і казакоў, якія загінулі ў 1648 годзе ў аколіцах мястэчка Пагост.
На месцы трагедыі яны паставілі памятны крыж з надпісам: «Паўстанцам — змагарам за волю і лепшую долю, загінуўшым тут 2 — 3 верасня 1648 года».
У той час Слуцк і Пагост былі ва ўладанні князёў Радзівілаў, якія прыцяснялі сялян і прымушалі да каталіцкай веры. Сяляне паўсталі, да іх на падмогу прыйшоў атрад казакоў ад Багдана Хмяльніцкага пад кіраўніцтвам слуцкага шляхціча Івана Сакалоўскага.
Пасля штурму Слуцка паўстанцы адышлі да Пагоста, дзе іх атрад быў знішчаны. Загінула болей за дзве тысячы чалавек.

Фота: Уладзімір Амяльчэня

Па даваеннай карце салігорскія краязнаўцы Уладзімір Масакоўскі, Міхаіл Тагіль і Мікалай Шаравар (на фота злева направа) удакладнілі месца былога пахавання.

Реклама

Расказвае жыхар вёскі Пагост Міхаіл Тагіль: «Успаміны пра гэты бой перадаваліся ад пакалення да пакалення. Памятаю, як аб гэтым успаміналі мужчыны пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Рэчка Случ мела пераходы, па якіх на ўсходні бераг пераганялі пасвіць кароў. Мама хадзіла туды даіць нашу Лысуху і я з ёй. Аднойчы па дарозе мама расказала мне пра тую бітву, а яна ведала аб ёй ад сваіх бацькоў.
Але з будаўніцтвам Салігорскага вадасховішча гэтыя мясціны разбураны. Калі бралі зямлю для дамбы, то шмат чалавечых астанкаў знаходзілі на гэтым месцы.
Зямлю раўнялі бульдозерам па дамбе, а чалавечыя косці часта заставаліся зверху. У гэтай дамбе шмат астанкаў, сам бачыў. Але ніхто не звяртаў увагі пры будаўніцтве вадасховішча».

Уладзімір Амяльчэня

Пункт гледжання

Случчына ў паўстанні Багдана Хмяльніцкага: трагедыя 1648 года

Каб зразумець сутнасць падзей пад Слуцкам і Пагостам у 1648 годзе, трэба разглядаць іх у гістарычным кантэксце, які быў на той час складаным. Пачыналася ўсё з падпісання паміж Польшчай і ВКЛ Люблінскай уніі ў 1569 годзе.

Украінская шляхта яе падтрымала і папрасіла караля Жыгімонта Аўгуста прыняць Украіну ў склад Польшчы.
Нашчадкі дзеячаў Украіны, якія ў 1569 годзе выйшлі з ВКЛ, ужо вельмі хутка зразумелі, якую памылку зрабілі іх бацькі. За кароткі тэрмін польская шляхта захапіла ўсе лепшыя землі Украіны.

Акрамя таго, казацкай вольнасці прыйшоў канец. Польская шляхта лупцавала нават тых казакоў, якія мелі гербы і служылі ў войску. Да сацыяльнага прыгнёту дадаўся прыгнёт рэлігійны і нацыянальны.

Усё гэта стала асноўнай прычынай казацка-сялянскай вайны, якую ўзначаліў Багдан Хмяльніцкі. Фактычна барацьба ішла за стварэнне самастойнай Украіны, але змагацца з такой дзяржавай, як Рэч Паспалітая, казакам было цяжка — не хапала зброі, грошай, падтрымкі іншых дзяржаў.

Паўстанне пачалося ў 1648 го-дзе. У шэрагу бітваў Хмяльніцкі атрымаў перамогу над войскамі Рэчы Паспалітай. Гэта спрыяла пашырэнню паўстання на поўдзень сучаснай Беларусі (раёны, што межавалі з Украінай: Гомель, Мазыр, Лоеў, Рэчыца, Тураў, Пінск).

Яшчэ ў маі 1648 года Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць сюды сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні. Універсалы, якіх ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў.

Глеба для паўстання ў Беларусі мела месца, таму народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі ўключыліся ў барацьбу, якая мела сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар.

Інфаграфіка: Сяргей Грынюк

Казакі нават спрабавалі захапіць Слуцк, буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства Літоўскага. Да горада з-пад Мазыра падышоў казацка-сялянскі полк лічбаю ў 2000 чалавек на чале з Янам Сакалоўскім. Ён быў дробны шляхціч слуцкага паходжання, які яшчэ раней стаў казаком і прыняў бок Багдана Хмяльніцкага.
Сілы, якія меў Сакалоўскі, былі відавочна недастатковыя для штурму горада-цвержы. Кіраўнік паўстанцаў адправіў у Слуцк перамоўцаў і ліст з патрабаваннем размясціць яго людзей у прадмесці.

Начальнік слуцкага гарнізона Ян Сасноўскі ўсяляк зацягваў перамовы. У той жа час ён настойліва прасіў Януша Радзівіла і іншых магнатаў тэрмінова аказаць дапамогу.

Януш Радзівіл выслаў у Слуцк некалькі атрадаў кавалерыі, якія скарысталіся бесклапотнасцю паўстанцаў і ўначы таемна ўвайшлі ў горад.

Такім чынам, у распараджэнні Сасноўскага апынуліся дастатковыя сілы, каб прадухіліць выступ гараджан і адбіць магчымыя ўдары казакоў. Тым часам пачаўся штурм горада. Але захапіць Слуцк не выпадала. Казакі і паўстанцы панеслі значныя страты, а Сасноўскі адкрыў гарадскую браму і кінуў на вылазку 600 вершнікаў. Пачаўся пераслед казацка-сялянскага атрада.
3 верасня каля мястэчка Пагост яго прыціснулі да Случы. У жорсткай сечы загінула больш за дзве тысячы казакоў і сялян. Быў забіты і кіраўнік атрада Ян Сакалоўскі. Пераслед застаўшыхся ў жывых паўстанцаў працягваўся аж да Турава.

У наступным 1649 годзе ў ВКЛ было створана шляхецкае войска колькасцю да 10 тысяч чалавек. Яго ўзначаліў Януш Радзівіл. Выніковая бітва паміж паўстанцамі і войскам Радзівіла адбылася пад Лоевам у 1649 годзе. У гэтай бітве 30 тысяч казакоў і сялян былі разбіты харугвамі князя.

Ужо ў 1651 годзе войскі Хмяльніцкага пацярпелі жорсткую паразу ў бітве пад Берасцечкам. Пасля гэтага была падпісана мірная дамова, згодна якой казакі больш не мелі права знаходзіцца ў Беларусі.

Антон Зубарэвіч

26 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Слуцак
Слуцак
8 октября 2013 14:04

«Краязнауцы «. Так оболгать и извратить нашу историю. Бандиты и душегубы Хмельницкого и принявшая к ним местная уголовная шелупонь, для кого весь смысл жизни был погулять и пограбить, они теперь герои. А те, кто прервал загульный и залетный кровавый «вояж «казаков, они по прежнему старательно обманываются д… ромом и грязью, как это было в лживых советских учебниках по истории БССР. Вообщем, «краязнауцы «учите подлинную историю Беларуси, а не лживый суррогат про-московкосовских «историков «, чей «примес лжи» в трудах просто зашкаливает.

Дзед Барадзед
Дзед Барадзед
8 октября 2013 14:27

А потом казакI зноу прыйшлi у княства ЛIтоускае. Разам са стральцамI цара Аляксея Мiхайлавiча I разум з iмi забIлI палову насельнiцтва.

Сэм
Сэм
8 октября 2013 19:02

Что-бы понять тогдашних горожан, нужно вспомнить, как за 50 лет до этого к Слуцку подходил Северин Наливайко со «товарищи с большой дороги».Им удалось взять Слуцк, и вся освободительная работа казаков свелась к банальному грабежу и насилию. Поэтому, когда новая «освободительная миссия» подошла к стенам града на Случи слуцаки стояли насмерть. И точно так-же попросили помощи у своего сюзерена. Что и была им снова оказана. А насчёт религиозного гнёта-достаточно вспомнить, что собой представляла ВКЛ в 17 веке, и что такое уния о которой так уничижительно отзываются «краязнауцы».Уния-это была попытка донести до простых крестьян католическую религию, кстати довольно успешная попытка. Униатскую церковь можно назвать католической, где вместо латыни, непонятной большинству на проповедях, использовался язык той местности, где эти проповеди читались. Поэтому на Украине… Подробнее »

Сэм
Сэм
8 октября 2013 19:09

Кстати, по состоянию на 1795 год (год последнего раздела Речи Посполитой), по переписи проведённой Россией в Литве (т.е. Беларуси) проживало только 6% православного населения. Остальное-униаты и католики. Зато через 60 лет в 1862 году, оных насчитывалось уже 65%.Они что за возраст одного поколения так резво сменили веру отцов. После этого становиться понятным, почему Калиновский в первую очередь вешал священников.

Genadz
Genadz
8 октября 2013 20:53

Казацкая верхушка хотела южную часть Беларуси (тогда Великого Княжества Литовского) присоединить к Запорожской сечи. Уже и земли поделили, дело было за малым- ликвидировать законных хозяев южных беларуских земель: литвинскую шляхту, католические и униацкие монастыри. Ворвавшееся казацкие загоны поддержали одурманенные разными уневерсалами местные маргиналы, в хрониках называемые «гультяями».Был грабёж, насилия и убийства, разорение и спальванне городов .В советской историографии эти трагические события преподносились как крестьянские и нац. освободительные войны с классовым подходом к теме. На самом деле это была война, с элементами гражданской, за сохранения целостности государства. Говоря современным языком- борьба с проникшими на нашу территорию банд формированиями.(Чему кстати были и посвящены прошедшие недавно учения «Запад 2013»). Януш Радзивил с поставленной задачей успешно справился.

ВеранIка
ВеранIка
9 октября 2013 09:32

Я так поняла по карте, что мерзавцы далеко не убежали. И, вместо привычных возов с награбленным, бандиты пполучили хороший урок казакам и местным «гультаям». Так что мы, белорусы, умели разобраться с напряженными пришельцами, «прыблудамi» не только в Отечественную Войну.

Слуцак
Слуцак
9 октября 2013 10:27

Этим «краязнауцам », похоже, здорово «промыли мозги «кратким курсом ВКП/б/и российской / советской / Истории БССР. Настоящую реальную Историю Беларуси они никогда не поймут и не воспримут. Правдивая История нашей страны для этих «историков «это точка зрения тех россиян, кто считает Беларусь отколовшейся от РФ составной её частью, белорусов частью русской народности, а белорусский язык «неправильным русским «. Перевирая и извращая нашу Историю, такие «краязнауцы «наносят огромный урон национальному самосознанию белорусов, Направляют его по ложному пути.

Не люблю врунов!
Не люблю врунов!
9 октября 2013 10:45

Имею одно пожелание к героям этой заметки: Михаилу Тагилю, Владимиру Масаковскому и Николаю Шаровару. ХВАТИТ ВРАТЬ!

Лаки
Лаки
9 октября 2013 13:33

Оригинальная точка зрения в статье, конечно. Но вообще познавательно. Не только Анастасия наволочи разной по шее давала. Также интересен момент насчет мирного договора с казаками. Как-то видел их в Слуцке. Означает ли их присутствие тут денонсацию мирного соглашения? 🙂

Михалыч
Михалыч
9 октября 2013 15:33

Во первых, те мужички, что гуляют по Слуцку в казачьей униформе это клоуны ряженные. Из них такие же казаки как из г… пуля. Во вторых, совершенно чуждые нашему народу формирования, уместные где-нибудь в России, а не на Беларуси.

ingenegr
ingenegr
9 октября 2013 15:44

1. Люблинская Уния- результат агрессивной политики Московского княжества.2.Украинцы (особенно западные) до сих пор русских называют «маскалями» не имея никаких претензий к полякам, а тем более к беларусам (литвинам).3.Входя в состав государства, можно предположить, что в «чужом монастыре ««казачьи вольности» неуместны.4.Православная церковь в Речи Посполитой присутствовала весь период её (РП)существования и прикрывать территориальные претензии идеологическими- чистой воды «политйк».

Zorro
Zorro
9 октября 2013 16:24

Камэнтары ўсьцешылі. Шкада Шаравара, у вельмі сумнеўныю гісторыю ўляпаўся.

Deammetry
Deammetry
9 октября 2013 16:51

Мда, это же надо так переврать историю своей страны. Надеюсь, действия /… удалено — Админ…/ казаков будут уже скоро оценены по их поступкам. Видел несколько раз молодых ребят в казачьей форме в нашем Слуцке. Хочется верить, что к ним когда-нибудь придет понимание ЧЬЮ форму они носили в свое время.

МихаиЛ
МихаиЛ
9 октября 2013 20:45

Мне всегда было интересно слово ПРИТЕСНЯЛИ крестьян. Это притесняли как-то всегда неубедительно расшифровывается. Как это происходило?! Какую часть процент заработанного забирали, как ограничивали свободу выражения мыслей и взглядов, в какой степени вмешивались в жизненный уклад людей и в какой степни имели власть над человеком (селянином в т. ч.) и к чему могли принудить? И вот если сравнить это с нынешним — сколько дохода ныне государство правомерно забирает, как вмешивается, к чему принуждает, — вот цифрами и фактами сравнить (у нас, а не в Роисси-там феодализм до сих пор).Тогда и будет видно-кого притесняли кого нет.

Олег Буркин
Олег Буркин
9 октября 2013 23:07

Не хочу вступать в бессмысленную полемику с авторами невежественных и злобных комментариев.))) Напомню им только одно: в 1795 году в ВКЛ было лишь 6% православных исключительно потому, что православная вера жестоко преследовалась и уничтожалась поляками, подмявшими под себя белорусские земли после Люблинской и Брестской уний. А вот задолго до этого — с середины 11 века и до самого конца 16 века — подавляющее число белорусов были именно не католиками, а православными! Ибо первые христианские епархии — Полоцкая и Туровская — возникли на белорусских землях в 992 году. И относились к КОНСТАНТИНОПОЛЬСКОМУ ПАТРИАРХАТУ, отделившемуся в 1054 году от Рима и ставшего Православной церковью. А к Московскому патриархату белорусские православные церкви отошли задолго до раздела Речи Посполитой — они были переданы РПЦ Костантинопольским Патриархом еще в 17 веке. Поэтому после вхождения ВКЛ в состав Российской империи… Подробнее »

Олег Буркин
Олег Буркин
9 октября 2013 23:11

Выражаю благодарность редакции газеты «Курьер» и авторам материала, которые рассказали о событиях тех далеких лет, придерживаясь принципов исторической правды и опираясь на бесспорные факты, а не на бредовые домыслы из евросоюзовских методичек.)

DEMD
DEMD
9 октября 2013 23:41

Точно буркин вера православная в ВКЛ уничтожалась, Иваном Ужасным например (полностью уничтожил Полоцкую софию и украл ее библиотеку). Еще на ум приходят слова русского генерал-губернатора Муравьева, прозванного беларусами вешателем за зверства (Что не сделал русский штык
довершат русские попы).

Ян
Ян
9 октября 2013 23:50

Жыццяў людскіх заўсёды шкада і паставіць помнік загінуўшым справа добрая. Адзінае, каб трактоўка — за што загінулі - была сапраўды правільная. Калі выбухнула казацкае паўстанне, то несумненна прычыны таму былі. Але былі гэта прычыны украінскія, і вырашаліся тым праблемы украінскія. Як бачым, у вырашэнне украінскіх праблем хацелі ўцягнуць і беларусаў (ліцвінаў). На што яшчэ хацелася б звярнуць увагу, дык на тое, што на пачатку артыкула выказана памылковае сцвярджэнне, што у тыя часы Случчына належыла Радзівілам, якія прымушалі сялян прымаць каталіцкую веру. На самой справе тагачасныя Радзівілы былі пратэстантамі. Жонкай Януша была княгіня Сафія Алелькавіч — праваслаўная. З боку католікаў, якія ў Рэчы Паспалітай мелі дзяржаўную падтрымку, пратэстанты мелі такія ж адносіны, як і праваслаўныя,… Подробнее »

Genadz
Genadz
10 октября 2013 00:38

Во время войны Речи Посполитой с Московским Государством 1654- 1667гг., в ходе которой погибла половина населения Беларуси, в захваченных московитами городах и селениях, литвинов в том числе православных, принадлежащих РПЦ Киева, заставляли принимать присягу на верность царю и переходить в православную веру Московии, при которой царь обожествлялся, после этого «новообращенные» уже назывались «белоруссцами», отказавшихся от «процедуры» казнили. Царь Алексей Михайлович напутствовал свою 200 000 армию перед походом на Литву (Беларусь): словами «…латинянам не быть, униатам не быть, иудеям не быть … «А воеводам давал указание, что б не покорные места «палить до головешек», что и исполнялось царскими слугами с усердием.

правдоруб
правдоруб
10 октября 2013 09:20

Как у вы, буркин, избирательно к материалам по истории на сайте подходите. Вот Слуцкое восстание селян 1920 года пытаетесь оспорить, а вот только что про православие с имперским душком — это вам уже по нраву. /… удалено — Админ…/