У пятніцу, 28 верасня, у Салігорску ўпершыню Незалежны прафсаюз правёў свята, прысвечанае Дню пажылых людзей, які адзначаўся 1 кастрычніка.
Каррэспандэнт «ІК» пабываў на свяце і даведаўся, як прай-шло мерапрыемства.
Кіраўніцтва абяцала
Да назначанага часу ў зале інтэрната №3 людзей сабралося шмат: былыя шахцёры, будаўнікі, педагогі і прадстаўнікі другіх прафесій. Іх павіншаваў старшыня Незалежнага прафсаюза Андрэй Чаркасаў. Ён расказаў, што кіраўніцтва «Беларуськалія» абяцала да канца каляндарнага года выплаціць пенсіянерам узнагароду, спадзяючыся, што справы на прадпрыемстве пойдуць на лад.
Падпявалі слухачы
На канцэрце, які пачаўся пасля афіцыйнай часткі, выступаў хор «Ветэран» пад кіраўніцтвам Міхаіла Палуяна. Дзякуючы таму што артысты на сцэне і слухачы ў зале равеснікі, густы тых і другіх супалі: амаль усім песням падпявалі слухачы. Асабліва падабаліся аўдыторыі прыпеўкі салісткі хора Галіны Бязручкі:
Пайграй, мой гарманіст,
А я трошкі паскачу.
Я з табою, гарманіст,
Усе хваробы залячу.
Наладзілі канцэрт
Артысты так завялі зал, што калі скончылася праграма, слухачы падсілкаваліся і наладзілі свой канцэрт. Блага, што падсілкавацца было чым: многія прынеслі з сабой пірагі, а Незалежны прафсаюз арганізаваў каву, гарбату, купіў бутэрброды. Пасля ўспамінаў, як будавалі горад, многія госці падаліся на сцэну. Калі выйшла да мікрафона былы педагог Ларыса Уладзіміраўна Гулкоўская і аб’явіла, што выканае песню «Ава, Марыя» на словы Зянона Пазняка, зал прыціх. Спяваць давялося двойчы.
Пажылыя людзі, якія прысутнічалі на свяце, казалі, што яно атрымалася на славу.
Уладзімір Амяльчэня