Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
Беларускія імяніны
- 26 верасня – Купрыян, Конаш
- 27 верасня – Ян (Ясь), Яна, Гая, Галіна
- 28 верасня – Стэфан, Стэфанія, Вацлаў, Януш
- 29 верасня – Францішак, Міхась (Міхал), Мікола, Мікут, Міла
- 30 верасня – Люба, Сафія, Рыгор, Геранім
- 1 кастрычніка – Арына, Янук
- 2 кастрычніка – Кастусь, Уршула
Вінцэнт
Імя прыйшло да нас з рымскай культуры. У перакладзе з лацінскай мовы азначае «пераможца» ад «vinco» – выйграваць, перамагаць. Раней імя было даволі распаўсюджана ў Беларусі. Сустракаюцца яшчэ і такія формы, як Вінцэсь, Вінцук, якія надаюць яму беларускае гучанне.
Знакамітыя землякі
- Вінцэсь Каратынскі (1831 – 1891) – беларускі пісьменнік і перакладчык.
- Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі (1838 – 1864) – палітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гг. на землях Літвы.
- Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч (1808 – 1884) – беларускі драматург, паэт, тэатральны крытык, заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра.
- Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (1628 – 1662) – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, польны гетман літоўскі.
- Вінцэнт Гадлеўскі (1888 – 1942) – каталіцкі святар, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст.