Сонца шарам залатым
Святу шчодра свеціць.
Ах, які тут смачны дым
Ноздры сёння цвеліць!
Смажаць мяса. І такі
Пах па парку коціць,
Што аж слінькі пацяклі
Нечакана ў роце.
Водар птушкаю ляціць,
Душу рве на лусты.
Стаць бы, голад наталіць,
Ды ў кішэні пуста.
Што рабіць? Каго пазваць?
Памагчы хто здатны?
Буду дым той смакаваць –
Ён жа тут бясплатны!..
Сяргей Квіткевіч
Кіроўца
За руль садзіцца маладзіца.
На кожным пальцы па пярсцёнку.
Сама сабою ганарыцца,
У тэлефон смяецца звонка…
Ні ўправа не глядзіць, ні ўлева,
Ды цісне ножкаю на газ…
Машына рэзва — трэсь у дрэва!
Народ смяецца: вось дык раз!
Хто там
А на лавачках у скверы
Нехта ноччу спаць кладзецца…
Раніцой вакол паперкі,
Пляшкі ды інтыма смецце…
Валянціна Бабко (Аляшкевіч), Салігорскі раён