Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
Беларускія імяніны
- 19 верасня – Кірыла, Міхась (Міхал), Ян (Ясь), Яна, Макары
- 20 верасня – Барбара (Варвара)
- 21 верасня – Мік (Мікут), Бернат
- 22 верасня – Ганна, Язэп, Ігнацы (Ігнат), Томаш, Яўхім, Юзя (Язэпа)
- 23 верасня – Андрусь (Андруш), Паўлік, Пятрусь (Петраш), Багуслаў, Багуслава, Любарт, Крыштоф, Эльжбета
- 24 верасня – Зміцер, Сяржук, Марыся (Марыя)
- 25 верасня – Сямён, Юльяна, Вінцэсь (Вінцэнт), Францішак, Уладзь (Уладзіслаў), Франя (Ефрасіння)
Яўхім
Мужчынскае імя раннехрысціянскай традыцыі. У адрозненні ад рускай формы «Аким», беларускае вымаўленне запазычана з нямецкай ды скандынаўскай моваў. У перакладзе з іўрыта імя азначае «бог падымае» як надзея для тых, хто знаходзіцца ў палоне жыццёвых турбот і цяжкіх абставін.
Знакамітыя землякі
- Яўхім Карскі (1860 – 1931) – філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф.
- Яўхім Кіпель (1895 – 1969) – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст.
- Яўхім Храптовіч (1729 – 1812) – грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
- Яўхім Кароль Патоцкі (? – 1791) – дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
- Яўхім Лялевель (1786 – 1861) – польска-беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
- Яўхім Бялевіч (1888 – 1942) – дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
Яухим як дудка -серець прутка.