Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
Беларускія імяніны
- 21 жніўня – Францішак, Яна
- 22 жніўня – Алесь, Алеся, Антось (Антош), Зміцер, Ян, Марыя
- 23 жніўня – Піліп, Пятрусь (Пятро), Любарт
- 24 жніўня – Алехна, Галіна, Бартош, Яна
- 25 жніўня – Міхась (Міхайла)
- 26 жніўня – Вацлаў, Кастусь, Яна
- 27 жніўня – Язэп
- 28 жніўня – Яўхім, Аўгуштын
- 29 жніўня – Ян, Яна
- 30 жніўня – Паўлік, Гердзень
- 31 жніўня – Багдан, Раіна
- 1 верасня – Андрусь (Андруш), Браніслаў, Аўгуштын
- 2 верасня – Стэфан, Стэфанія, Багдан, Юліяна
- 3 верасня – Вінцэсь (Вінцэнт), Антось (Антош), Сымон, Зянон, Яўхім, Ян, Браніслаў
- 4 верасня – Ліля
- 5 верасня – Марыся (Марыя), Марак
- 6 верасня – Пятрусь (Петраш), Вінцэсь (Вінцэнт), Стэфан, Стэфанія, Якуб
- 7 верасня – Дамейка (Дамей)
- 8 верасня – Кірыла
- 9 верасня – Дамінік, Дамініка, Януш, Міла
- 10 верасня – Ганна, Віцень
- 11 верасня – Ян (Ясь), Яна, Алесь, Алеся
- 12 верасня – Алесь, Алеся, Марыся (Марыя), Мая, Гедымін
- 13 верасня – Пятрусь (Петраш), Піліп, Алехна
- 14 верасня – Сымон, Васіліна
- 15 верасня – Антось (Антош), Марыя
- 16 верасня – Якуб, Францішак
- 17 верасня – Францішак, Усцінія
- 18 верасня – Глеб, Язэп, Стэфанія
Францішак
Імя з’яўляецца усходнееўрапейскай формай імені Францыск. Яно абразаванае ад лацінскага імя Franciscus, што раней проста азначала прналежнасць да франкаў. Упершыню ў якасці асабістага імя зафіксавана ў XII ст., калі адзін італьянскі купец, узбагаціўшыся ад гандлю з Францыяй назваў сваё дзіця Франчэско. Пазней імя стала папулярна ва ўсей Еўропе, а нашая мова надала яму сваё асаблівае гучанне.
Знакамітыя землякі
- Францішак Багушэвіч (1840 — 1900) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік.
- Францішак Аляхновіч (1883 — 1944) — беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст.
- Францішак Кушаль (1895 — 1968) — беларускі вайсковы і палітычны дзеяч, публіцыст.
- Францішак Сапега (1772 — 1829) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай Імперыі.
- Францыск Скарына (1490 — 1551) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.
Всегда читаю эту рубрику. Очень много редких имен, в нашем мире не часто встречаешь людей с такими именами, да и то, их возраст в основном далеко за пенсионный.
Якау на печы накакау,а Змитер барадой выцер.