Там, дзе жывуць буслы

0

У Салігорскім краязнаўчым музеі на днях адкрылася выстава Мікалая Пратасені, сябра рэспубліканскага аб’яднання «Фотамастацтва».

ГОРАДУ АД МАСТАКА. Сваю выставу, на якой прадстаўлена 60 работ, Мікалай Пратасеня называе падарункам гораду Салігорску да юбілея.

Реклама

Тэма выстаўленых творчых работ вядомага фотамастака — прырода Салігоршчыны.
На фотаздымках края-відаў Салігоршчыны галоўнымі героямі сталі птушкі і жывёліны. Яны не проста прысутнічаюць на здымках, а сфатаграфаваныя ў момант свайго актыўнага жыцця. Гэтым работы Мікалая Пратасені і цікавыя.

«Калекцыю фотаздымкаў пачаў рыхтаваць некалькі гадоў назад. Потым загарэўся жаданнем давесці працу да канца. Апошнія два гады працаваў напружана: выязджаў з начоўкай у заказнікі, на птушыных месцах чакаў патрэбнага моманту гадзінамі, — распавёў карэспандэнту „ІК“ фотамастак. — У маёй працы дапамагалі сябры і знаёмыя: вазілі мяне ў заказнікі, на азёры, начавалі разам і цярпліва чакалі, калі закончу сваё ціхае паляванне».
Фотавыстава будзе працаваць амаль увесь верасень.
У Салігорску Мікалай Пратасеня вядомы яшчэ як стваральнік адзінага ў вобласці музея, прысвечанага жанчынам. Ён знаходзіцца ў Цэнтры дзіцячай творчасці.

Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии