Пагожым жнівеньскім дзяньком маленькая павучыха Эльжбета старанна выводзіла карункі свайго серабрыстага павуціння. Маленькімі дыяментамі на ім паблісквалі кроплі толькі што прайшоўшага цёплага дожджыка.
«Гаў! – громкі гук адарваў павучыху ад руплівай працы. – Гаў! Збірайцеся хутчэй у кружок». Вялікая маці-сабака вывела сваіх трох вясёлых шчанюкоў на двор.
«Сёння, дзеткі, мы будзем вучыцца лічыць, – патлумачыла маці непаседлівым шчаняткам. – Хто мне адкажа, колькі будзе гаў і гаў?» – «Я ведаю! – падаўся наперад чорненькі Арсень. – Будзе…» – «Гаў-гаў», – адказаў нехта. «Матуля, я сам ведаў, навошта яны падказваюць?» – пакрыўдзіўся шчанюк.
«Добра-добра, не трэба перашкаджаць, – усміхнулася маці. – А колькі будзе гаў і гаў-гаў?» Самы тоўстенькі брацік падняў лапу: «Я адкажу, я ведаю!»
«Гаў-гаў-гаў», – ізноў пачулася падказка.
«Матулечка, гэта ўсё Люсіна падказвае!» – «Не праўда, нічога я такога не рабіла», – адказала кроха з ружовым носікам. «А хто ж? Больш няма каму».
Раптам спусцілася на тонкай нітачцы павучыха Эльжбета, якая ўвесь гэты час назірала за шчанятамі: «Я зразумела, хто адказвае замест вас!»
Наш маленькі сябр, а ты здагадаўся, хто падказваў шчанюкам?
Анна Рыжая