Каб не трапіць у Сібір, згадзіліся ў калгас

5

У Копыльскім раёне ў вёсцы Лапухі, ці па сучаснаму Дунаева, жыве 93-гадовая Ганна Пятроўна Хацько. Апошнімі гадамі на зіму яе забіраюць дзеці ў горад, тады цiхая вуліца пусцее. Толькi летам тут жывуць дачнікі.
З шасці падвор’яў дом Ганны Пятроўны выглядае самым прыгожым: абшалёўка пафарбована, ад варот да веранды забетаніравана дарожка, а побач рознакаляровыя кветкі і спеюць памідоры. Двор выглядае дагледжаным.
Гаспадыня сустрэла ветліва пытаннем, што патрэбна журналісту.
«Расла я ў вёсцы Гацук, выйшла там замуж. Сялянскае жыццё было цяжкім, ды яшчэ на балотах, што вакол нас. Але людзі жылі, пакуль не сталі зганяць у калгас. Гэты час не забываецца.

Каб не трапіць у Сібір, муж згадзіўся ісці ў калгас, бо страшна было не за сябе, а за дзяцей. Калгаснае жыццё, вядома, нялёгкая праца, а заробкаў ніякіх, — цяжка ўздыхнуўшы, расказвае Ганна Пятроўна. — Найбольшай смакатой быў кавалачак сала. Яго давалі і дзецям малым смактаць. Пасмокчуць і прыціхнуць. Ой, лепей не ўспамінаць тых часоў.

Калі муж вярнуўся з вайны, у 1948 годзе, мы з Гацука пераехалі ў Лапухі. У гэты час у нас раслі два сыночкі. Тут было цішэй, ды і паша для гоўя была сухадольная, а не балота.

Реклама

З мужам вырасцілі васьмярых дзяцей. Цяпер у мяне 17 унукаў, 20 праўнукаў, праўнучкі замуж павыходзілі. Шкада, што муж памёр рана, 30 гадоў жыву адна.

Адпрацавала ў калгасе 40 гадоў, а пенсія малая. Такая, што саромеюся гаварыць. Дзякуй Богу, дзеці дапамагаюць. Зімую то ў Мінску, то ў Салігорску, але жыць сама лепей у нашай вёсцы.

Сучаснай моладзі жадаю: жывіце ў згодзе, красуйцеся! Жыць трэба добра, у дастатку з моладу. Цяпер у мяне ўсё ёсць, жыву, як пані, але адна і старая. Праз два месяцы будзе 93 гады. Прабачце, мне трэба гуркі стэрылізаваць. Закатваю ў слоікі, камусьці згодзяцца».
Я падзякаваў за аповед і пажадаў здароўя Ганне Пятроўне.

Уладзімір Дамель

ДАБРАБЫТ. Ганна Пятроўна лiчыць, что жыць у дастатку людзi павiнны з моладу. Фота: Уладзiмiр Дамель

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Генадзь
Генадзь
20 августа 2013 15:28

Я чуў ад бабулі ўспаміны пра «калгаснае шчасце». Пасля, дарослым, давялося чуць пра калектывізацыю ад простых беларусаў з Гродзенскай вобласці. Страшна — свая ж улада рабавала сваіх жа сялян. Не багацеяў - тыя паўцякалі яшчэ да «першых саветаў», а менавіта моцных працавітых, руплівых, кемкіх гаспадароў. І распавядалі так, пабытоўна, нібы пра якую прыродную з’яву — смерч, ці павадак — ну было, ды й было — а што тут зробіш. І ад гэтага рабілася яшчэ страшней. Я нарадзіўся ўжо пасля калектывізаціі і не маю да яе аніякага дачынення, але слухаючы тыя расповеды было нават неяк няемка, што я ўсходнік, бо адтуль да гэтых сумленных і працавітых людзей прыйшла навала.

Постмодернист
Постмодернист
20 августа 2013 17:23

Раньше бедняцкое происхождение считалось почетным, а теперь кулацкое считается (К людям из статьи этот коммент не относится)

Генадзь
Генадзь
21 августа 2013 00:16

Постмодернист, а што ў Вашым разуменні «кулак»? Напрыклад Васільеў у сваёй кнізе «Куль хлеба», напісаннай яшчэ ў 1863 годзе, дае вызначэнне тэрміну кулак, як памочнік купца. Так, і тады, і цяпер гандляры імкнуліся абабраць селяніна, а памочнікі імкнуліся абабраць удвайне, бо і сабе ж трэба прыкарманіць, а ўжо бальшавікі гэты, безумоўна, ганебны тэрмін, прыклалі да любога моцнага гаспадара, бо гаспадары ім былі не патрэбныя. Што па Вашаму «кулак»? Вось з дзвух беларускіх весак у Берастовіцкім раёне, дзе жыве цесць, па ўспамінах мясцовых толькі адзін чалавек «пры собственнасці» насіў ялавыя боты і дазваляў ідучы на працу зайсці ў шынок і кінуць келіх гарэлкі. Не таму што ён быў самы багаты, а таму што ў яго не было… Подробнее »

Постмодернист
Постмодернист
21 августа 2013 00:18

Кулаком считался «Эксплуататор» с коровой, конем .Не знаю с чем ещё.

Генадзь
Генадзь
21 августа 2013 15:18

Ну то ў мяне няма ні каная, ні каровы:)