Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
- 15 жніўня – Cтэфан, Стэфанія, Марыя.
- 16 жніўня – Антось (Антош), Антаніна, Стэфанія, Пятро (Петраш).
- 17 жніўня – Любарт, Яна, Настасся.
- 18 жніўня – Багуслава, Браніслаў, Гердзень.
- 19 жніўня – Ян (Ясь), Юльяна.
- 20 жніўня – Янук, Бярнат.
- 21 жніўня – Францішак, Яна.
Глеб
Старажытнае русінскае імя скандынаўскага паходжання. Абразаванае ад варажскага імя Гудлеф – «божы нашчадак» ці той, што валодае спадчынай боскаю. На Беларусь імя прыйшло падчас панавання Кіева і да цяперашняга моманту ўжываецца без змяненняў.
Знакамітыя землякі
Глеб Бонч-Асмалоўскі (1890 – 1943) – савецкі антраполаг і археолаг, этнограф, геолаг, доктар гістарычных навук.
Глеб Усеваладавіч (1120 – 1173) – князь гарадзенскі.
Глеб Глебаў (1899 – 1967) – беларускі акцёр, народны артыст СССР.
Глеб Багдановіч (1913 – 1960-я) – беларускі палітык і вайсковы дзеяч, публіцыст, доктар медыцыны.