Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
Беларускія імяніны
- 8 жніўня – Кірыла
- 9 жніўня – Мікола, Янук, Дамінік, Дамініка
- 10 жніўня – Вацлаў (Вячаслаў)
- 11 жніўня – Кастусь, Міхал (Міхайла), Уладзімер, Лідзія
- 12 жніўня – Ян, Яна, Мацей, Юльяна
- 13 жніўня – Януш, Яня (Яніна)
- 14 жніўня – Алесь, Алеся
Вацлаў (Вячаслаў)
Імя мае старарусінскае паходжанне і складаецца з двух асноваў: “вяшчэ” – болей і “слаўны”, з гэтага вінікае сэнс – “найслаўнейшы”. Імя сустракаецца ва ўсіх еўрапейскіх культурах, але больш распаўсюджана ва ўсходняй еўропе. Ушаноўваецца як каталікамі так і праваслаўнымі. На Беларусі імя папулярна і зараз, часцей за ўсё сустракаюцца формы Вацлаў, Вячаслаў, Венцыслаў.
Знакамітыя землякі
- Вацлаў Ластоўскі (1883 — 1938) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф.
- Вацлаў Іваноўскі (1880 — 1943) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук.
- Вацлаў Федаровіч (1848 — 1911) — краязнавец, калекцыянер, юрыст. Член карэспандэнт Кракаўскай АН.
- Венцлаў Агрыпа (? — 1597) — вялікі пісар літоўскі, кашталян менскі і смаленскі.
- Вячаслаў Кебіч (1936 — *) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністр Беларусі у перыяд з 1990 па 1994 гг.