Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
Беларускія імяніны
- 1 жніўня – Надзея, Стэфан (Сцяпан), Стэфанія, Браніслаў.
- 2 жніўня – Ян (Ясь), Стэфан, Яна, Святаслаў, Марыя.
- 3 жніўня – Ян, Сямён.
- 4 жніўня – Марыя, Андрусь (Андруш), Міраслаў.
- 5 жніўня – Даніла, Раіна.
- 6 жніўня – Глеб, Вінцэсь (Вінцэнт), Стэфан, Якуб.
- 7 жніўня – Ганна, Дарош, Дарацея.
Стэфан (Сцяпан)
Імя гэта больш распаўсюджана ва Усходняй Еўропе, мае грэчаскае паходжанне і перакладаецца як «вянцэносны» ад «Стэфанус» – вянец, карона. Беларуская ды руская мовы надалі яму форму Сцяпан, але ў Беларусі заўсёды сустракаліся як адна, так і другая формы.
Знакамітыя землякі
- Стэфан Мікалай Пац (1623 – 1684) – магнат і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Кашталян і біскуп віленскі.
- Стэфан Баторы (1533 – 1586), кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
- Стэфан Крыштоф Сапега (1590 – 1627) – дзяржаўны дзеяч і магнат ВКЛ.
- Сцяпан Некрашэвіч (1883 – 1937) – беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры, уваходзіць у лік заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы.
- Сцяпан Александровіч (1921 – 1986) – беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, краязнаўца, доктар філалагічных навук.
Перечитывая имена, сложилось впечатление, что Постмодернист-Аналитик фантастический болван
Селянка,у вас давно был секс с селянином?