Беларускія імяніны
- 25 ліпеня – Міхась (Міхал), Арсень, Вераніка, Якуб, Крыштоф.
- 26 ліпеня – Стэфан, Міраслава, Ганна, Яхім.
- 27 ліпеня – Стэфан, Стэфанія, Юльяна, Ліля
- 28 ліпеня – Уладзь, Уладзіслава.
- 29 ліпеня – Паўлік, Кастусь
- 30 ліпеня – Мар’яна, Люба, Любарт
- 31 ліпеня – Ян, Яна, Герман, Ігнаць, Любамір, Адам.
Крыштоф
Імя мае грэчаскае паходжанне, а Крыштоф ёсць беларуская форма «Кристофороса», што азначае «які нясе ў сабе Хрыста». Калісьці гэтае імя было вельмі распаўсюджана на Беларусі. Асабліва так сваіх дзяцей называлі прадстаўнікі магнацкіх радоў, пазней інтэлігенцыя.
Знакамітыя землякі
- Крыштоф Радзівіл «Пярун» (1547 – 1621) – магнат і дзяржаўны дзеяч княства Літоўскага.
- Крыштоф Гасеўскі (? – 1643) – дзяржаўны дзеяч ВКЛ, вялікі пісар літоўскі.
- Крыштоф Ян Глаўбіц (1700 – 1767) – стваральнік і найбуйнейшы прадстаўнік віленскага барока, адзін з найбольш запатрабаваных архітэктараў Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVIII стагоддзя.
- Крыштоф Станіслаў Завіша (1660 – 1721) – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст, ваявода менскі з 1720 года.