Назаву дзіця па-беларуску (18 — 24 ліпеня)

0

Беларускія імяніны

  • 18 ліпеня — Ганна, Кірыла, Сяржук, Сымон
  • 19 ліпеня — Антось (Антош), Марцін, Вінцэсь (Вінсэнт), Мацей
  • 20 ліпеня — Герман, Лявон, Вера
  • 21 ліпеня — Кірыла, Ігнаць, Андруш, Юльяна
  • 22 ліпеня — Алесь, Алеся, Слава (жаночае)
  • 23 ліпеня — Антось, Даніла
  • 24 ліпеня — Вольга, Алена, Антош, Войцех (Войца)

Алесь — Алеся

Беларуская форма папулярнага імя — Аляксандр. У перакладзе з грэчаскай мовы азначае «мужны абаронца людзей». Самым распаўсюджаным імя стала ў гонар велічы Аляксандра Македонскага. У беларускай культуры сустракаюцца яшчэ такія формы, як Алехна, Леся, Леля, Лесік, Аля, Алелька. Апошняе імя насіў заснавальнік рода князёў слуцкіх Алелькавічаў.

Знакамітыя землякі

  • Алелька Уладзіміравіч (?— 1454) — князь слуцкі і капыльскі, князь кіеўскі ў 1440−1454 гадах.
  • Алесь Адамовіч (1927- 1994) — беларускі літаратар, крытык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Чалец-карэспандэнт АН БССР, прафесар.
  • Алесь Гарун (1887−1920) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, дзеяч беларускага Адраджэння пачатку XX стагоддзя.
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии