Нясмела, дрыжачымі ад хвалявання рукамі, вільготнымі ад мноства пачуццяў вачамі, ён дакрануўся да яе. Здзіўлена, баязліва, не робячы хуткіх вывадаў, яна зазiрнула яму ў вочы, убачыла параненую душу, падрапанае сэрца.
Сэрца ціхенька плакала. Яно не магло моцна крычаць не таму, што баялася не пачуюць, а таму што ведала – не зразумеюць…
Маленькія, салёныя слязінкі павольна каціліся, збіраліся, рабіліся лужай, возерам, морам, пагражаючы пераліцца праз край, спрабуючы стварыць навальніцу, шторм. Мора негатыўных эмоцый ужо наступала на хворае сэрца, утаптывала яго ў брудную падлогу, пралівала кіслату, жоўць, атруту. І ў нейкі момант сэрца раптам перадумала. Яму не хацелася больш змагацца з усім светам, спрачацца нават з самім сабой.
Яно было ў роспачы, не бачыла выйсця, таму вырашыла збегчы, утаймавацца, астыць. Занадта сэрца балела, занадта пакутавала, маўклiвым было. На ранкі пападалі слёзы, і ад солі рабілася жудасна балюча. Але нават тады сэрца не вымавiла ані гука, асуджана прымаючы ўсё злое і несправядлівае, што падрыхтавала яму жыццё.
Іншым здавалася, што ўсё цудоўна. У яго так лёгка атрымлiвалiся складаныя, цяжкія рэчы. Усмешка, паварот на камеру, зграбны паклон, выразны погляд, зноў усмешка… Гульня была такой лёгкай. Час навучыў, прымусіў не заўсёды разумець, дзе яно, сапраўднае. Выходзiла, што яго няма і не iснавала ніколі.
Вядома, так было не заўсёды. Шчасце, каханне, цiшыня і гармонія ўспрымаліся як нешта натуральнае, і, канешне, ніколькі не цаніліся. І раптам усё змянілася, сказілася, зламалася так, што нейкі маленькі вінцік згубіўся, і толькі некаторыя зразумелі, што машына ўжо не тая. Зусім іншая: зруйнаваная, крохкая і адзінокая. Такая няшчасная і адзiнокая ў вялізным сусвеце. Давялося выжываць. Вучыцца карабкацца высока-высока, не баяцца глядзець па баках, уніз. Вучыцца гуляць у гульнi.
Яна ўcё добра ўбачыла, зразумела, спужалася і вырашыла… Сэрца больш не будзе хварэць. Калі патрэбна, яна вырве мукі зубамі, падрапае пазногцямі, зруйнуе, спаліць, разаб’е! І больш ніхто на гэтым свеце не прынясе яму боль. Ніколі! Ні за што! Таму што зараз у сэрца ёсць захавальніца. Яно больш не адно.
Яна зрабіла гаючы бальзам, паклала туды ўсё каханне, пяшчоту, клопат, веру і шчырасць. Потым змяшала шчасце з марай, засыпала туды мроі, заліла радасць, заправіла рамантыкай і добра змяшала. Гаючы эліксір атрымаўся блакітнага колеру. Колеру мары, неба, мора, расы. Значыць, лекі спрацуюць!
І сэрца выпрасталася, паглядзела на напой кахання, спалохана дакранулася да яго і выпіла… Ужо праз хвіліну драпіны пачалі знікаць, і ў сэрцы ўпершыню за доўгі час з’явілася надзея…
Даша Васількова