Горкае жыццё

1

Вялікае гора, калі ў сям'і выпівае «горкую» гаспадар, але калі запівае гаспадыня, то гора-бяда ўдвая. Алёне ўсяго трыццаць тры, але зялёная пачвара завалодала ўсёй яе істотай. Люб гаспадар яе і меней піў бы, каб яна так часта не залівала гарэлкай вочы.
Можа і праўду кажа народная мудрасць, што яблык ад яблыні далёка не падае. Бацькі Алёны моцна пілі, абодва не дасягнулі пяцідзесяцігадовага ўзросту. Так і дочка, як зап’е, то тыдзень не выходзіць з каматознага стану. А якая бяда дзецям — і галодныя, і халодныя.

Старэйшая дачка Алёны стаіць на ўліку ў дзіцячым пакоі міліцыі. У школе вучыцца дрэнна, прапускае заняткі. Дзяўчыне няма і шаснаццаці, а яна ўжо гуляе з хлопцамі.
А меншая, інвалід з дзяцінства, мае пяць гадкоў, а толькі нядаўна пачала вымаўляць літары і невялічкія сказы, бо маці, калі была цяжарная, моцна піла ды курыла. Нават у «радзілку» паехала паддатая.
А суседзям якая бяда… То затопяць, то як панапіваюцца абодва — гвалт ідзе да самай раніцы, і жыхары амаль ўсяго дома не заснуць таксама да раніцы.

Заходзіць да Алёны сяброўка, якой ужо за шэсцьдзясят — дык і галівудзяць цэлымі днямі. У сяброўкі Анианіны таксама тая ж бяда. Вось так і жывуць: з раніцы выпіў і цэлы дзень балдзёж.
А калісьці ў маладосці Антаніна была на заводзе ўдарніцай. Неаднаразова ўзнагароджана за працу. Атрымала трохпакаёвую кватэру, нарадзіла сына.
А якая майстрыца-рукадзельніца была! Хораша вышывала розныя сурвэткі, нават цэлыя карціны. Але пасля смерці спачатку аднаго гаспадара, а праз некаторы час і другога Антаніна запіла.
Калі сына пасадзілі ў турму, яна прадала сваю трохпакаёўку, купіла аднапакаёвую кватэру, а грошы, што засталіся, забраў зялёны змей.

Реклама

Колькі сябры не ўгаворвалі яе, колькі штрафаў не накладвала на гэтую сямейку міліцыя — піць яны не кінулі. Зялёная пачвара знішчыла ўшчэнт іх чалавечую годнасць, апусціўшы на самае дно. Крыўда апаноўвае за гэтых людзей, тым болей што некалі яны былі нашымі сябрамі.
Між волі задаешся пытаннямі: «Чаму так здараецца? Ці адна толькі гэтая зялёная пачвара вінаватая ў іхнім падзенні? Ці можна дапамагчы гэтым людзям?..

Мікола Корань

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
17 июля 2013 11:16

Ко всем бедам, судя по картинке, тётки страдают от несварения желудка.