У чароўную атмасферу купальскага свята акунуліся 93 адпачываючых, якія вабяць час у аздараўленчым лагеры «Зорка» (раён вёскі Вараб’ёва).
Хлопчыкі дзяцініліся каля вогнішча, дзяўчынкі рыхтаваліся да святочнай дыскатэкі (у той вечар яна была на вуліцы), надзявалі вянкі. Разам з выхавальнікамі вадзілі карагод пад купальскія песні. «Ура! Мы сёння будзем скакаць праз вогнішча! Клас! «, — радаваліся дзеці.
Яны запісвалі свае жаданні на паперках, кідалі іх у касцёр. Згарыць — значыць, збудзецца. Пяклі хлеб з салам на агні, шукалі папараць-кветку і проста выдатна праводзілі час.
Завяршылася Купалле скачкамі праз вогнішча.
Арганізатары свята: дырэктар лагера Наталя Чымбург, педагог-арганізатар Таццяна Змітровіч.
Вікторыя Капская
Ээхх. Помню когда то и я там праздновал этот праздник.(((((
Чего так мало фоток выложили? Когда нас фоткали там больше было класных