Прапануем вашай увазе аўтарскі праект случчаніна Сяргея Кіко «Назаву дзіця па-беларуску», у якім ён дае ўласную падборку імён, уласцівых менавіта для Беларусі.
Беларускія імяніны
- 4 ліпеня – Эльжбета, Язэп, Юляна
- 5 ліпеня – Зіна, Ульяна, Арсень, Зоя, Марта, Якуб, Янак
- 6 ліпеня – Антось (Антош), Герман, Святаслаў, Дамініка, Дамінік, Ігнаць
- 7 ліпеня – Якуб, Ян (Ясь), Януш, Яна, Яніна, Герман, Вітаўт
- 8 ліпеня – Пятро, Давыд, Франя (Ефрасінія), Адрыян, Яўгеніш
- 9 ліпеня – Давыд, Геранім, Зянон, Мікола, Люся, Барбара
- 10 ліпеня – Марцін, Вітаўт, Мікут
Ян (Ясь, Януш)
Гэтае імя больш распаўсюджана ў краінах Усходняй Еўропы. На Беларусі мае шмат формаў і працяглую традыцыю. У імя ўкладзена хрысціянская значэнне – «бог мілуе» або «ласка божая». Існуюць меркаванні, што імя першапачаткова ўзята з назвы двухаблічнага рымскага бога света і сонца – Януса.
Знакамітыя землякі
- Ян Казімір Ваза (1609–1672) – кароль польскі і вялікі князь літоўскі. Прадстаўнік шведскай каралеўскай дынастыі Ваза.
- Ян Антоні Чачот (1796–1847) – беларускі і польскі паэт, фалькларыст, мовазнавец.
- Янка Брыль (1917–2006) – беларускі пісьменнік.
- Ян Станкевіч (1891–1976) – беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч, доктар філасофіі.
- Януш Радзівіл (1612–1655) – князь і магнат ВКЛ. Польны і вялікі гетман літоўскі.
Комментарии удалены (офтоп).
Асабліва падабаецца імя — Зянон!!!