Вугалок з чырвонымі макамі стаў яе гонарам — больш ні ў кога няма

12
Реклама

Дачны агарод гаспадыні Ліліі Пятроўны патанае ў кветках. На ім ёсць месца бульбе, трускаўкам. Ужо даўно выраслі агуркі, пачырванелі памідоры. Але галоўная радасць гаспадыні - чырвоныя макі.

Некалькі гадоў назад яна гасціла ў Германіі. Здзівілася, колькі тут кветак! Яны на вокнах знадворку гарадскіх дамоў, на тратуарах у вялікіх пласцікавых цэбрыках — дзе толькі можна замацаваць, там растуць кветкі. Але болей за ўсё здзівіла: на гарыстым cхіле даспявала пшаніца, а сярод увесістых каласоў красаваліся чырвоныя макі. Як растлумачылі ёй, макі не шкодзяць пшаніцы, а ўпрыгожваюць поле.

Гэтыя кветкі маюць асаблівасць: зранку яны распускаюць чырвоныя бутоны, а бліжэй да вечара адцвітаюць, каб наступнага дня даць магчымасць квітнець другім галоўкам. З таго часу вугалок яе дачнага агарода на бацькаўскай сядзібе з чырвонымі макамі стаў яе гонарам — больш ні ў кога няма.

Реклама

А яшчэ ў Германіі расказалі, што альпійскіх партызан у час мінулай сусветнай вайны насельніцтва мясцовае называла «чырвонымі макамі». Яны з’яўляліся там, дзе іх не чакалі.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама