Смерць Гітлера

2

Хто і калі даў яму такую мянушку, сёння ніхто не скажа. Як не скажуць, чаму жанчын завуць адну Калгаснай Пугай, другую — Хмарай, а трэццю — Яшчаркай.
Выйдзе Шпілька на вуліцу, сядзе на лавачцы і чакае, калі збяруцца ўсе на калгасны сход.

Часам прыйдзе да іх з суседней вуліцы Граф. Часцей за ўсё ў дзень, калі паштальён прыносіць пенсію, бо самому Графу да пенсіі яшчэ далёка, а заробкаў ніякіх. Вядома, што гэты дзень у іх святочны. Тады гучаць песні, чуецца смех. Весела пражывуць апошнія жыхары вёскі гэты дзень.

Вось толькі Гітлер не прыходзіць на сход. Жыве ён адзін, на суседняй вуліцы, яму мінула за восем дзясяткаў. Дзеці яго жывуць далёка. Калісьці падлеткам, у час нямецкай акупацыі, яго з бацькамі вывезлі ў Германію. У двары ён трымае «нямецкі парадак»: дрэвы пабелены, дарожкі падмецены, а ў хаце чысцей, чым у другой жанчыны. Людзі не помняць, каб ён марна траціў час, заўсёды нешта рабіў.

Реклама

Аднойчы Шпілька запрасіла яго на сход — чуць двор пакінула: той узяў у рукі пасак і гатоў біць па мяккім месцы, ды яшчэ брыдкімі словамі абзывае. Гітлер ёсць Гітлер.
Апошняй вясною ад снегу плот паваліўся. Пайшла Калгасная Пуга прасіць цвікоў, каб прыбіць некалькі штыкецін. Той пайшоў, прыносіць у жмені і паказвае: «Такія падойдуць?» — «Во, у самы раз», — кажа Калгасная Пуга і працягвае руку па цвікі. А Гітлер цвікі зажаў у руцэ, схаваў за спіну і кажа: «У магазіне, налева за дзвярыма, колькі хочаш», — і панёс цвікі да сябе ў гараж.

А мінулай восенню старая Громіха, Царства ёй Нябеснае, прыйшла з вялікаю просьбаю: «Суседка мой даражэнькі! Сынок Алеська з турмы прыйшоў, сала хоча. А як ён хораша есць! Хрум, хрум, хрум». Сусед пайшоў і прыносіць вялікі кусок таўшчынёю не меней у тры пальцы. Громіха дзякаваць стала, а сусед: «Ён есці яго не будзе, скура добра не высмалена, цвёрдая, а ў цюрэмшчыкаў зубы слабыя», — і панёс назад. Назаўтра ўсе ведалі, які ён, Гітлер, «урэдны». Вось так і жывуць апошнія жыхары невялічкай вёскі П. у нашым раёне.

Перад Першамаем у вёску прыехалі электрыкі, каб абрэзаць дрэвы, якія шкодзяць электралініям. Многа нарабілі дроў: дзе голле абрэзалі, а дзе і цалкам дрэва на павал пайшло. Прачуў пра гэта Гітлер і прыйшоў на вуліцу да жанчын. А тыя сядзяць сабе на лавачцы і зубы сушаць. Стаў жанчын струніць, каб голле сабе на дровы прыбралі ды вуліцу падмялі, бо свята ідзе. А тыя з яго толькі смяюцца: «Сельсавет трактар прышле, убяруць голле». Калі скончылі электаманцёры тут працу, папрасіў іх да сябе. Два таполі абрэзаць трэба. Нарабілі дроў і яму.

Электрыкі паехалі, а гаспадар стаў голле секчы ды зносіць. І засталося гэтай работы зусім нямнога. Тут вяртаецца дамоў сам Граф, не прайшоў міма. Дапамагаць старому суседу ён не збіраўся, а думка, што пасля пачастунка электраманцёраў магло ў дзеда застацца яшчэ трохі выпіць, прывяла яго ў двор да Гітлера. Але гаспадар нешта трымаўся рукою за левы бок. Калі Граф павітаўся, стары папрасіў вады. Покуль граф знайшоў ваду, стары быў мёртвы.

Хавалі Гітлера на Першамай. Жанчыны правялі яго за вёску і вярнуліся на яго селішча, дзе дачка пакойніка частавала ўсіх.
«Вось быў гаспадар», — хваліла Калгасная Пуга, накладваючы сабе на талерку гарачыя катлеты. «Збіраўся доўга жыць, дровы гатаваў да зімы», — казала Хмара і цягнула бліжэй талерку з селедцамі. Толькі Яшчарка маўчала. Яна паблісквала вочкамі па сталу і не ведала, з чаго пачаць гарачую вячэру. «Віно налівай, віно», — кіравала Шпілька.

Усе дружна выпілі за Царства Нябеснае нябожчыку. Толькі імя сапраўднае яго ніхто не ведаў, а назваць па-вулічнаму ніхто не адважыўся.

Уладзімір Дамель

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
12 июня 2013 11:01

На самом деле, в деревнях дают клички. Прикольное явление. В одной деревне под Пинском, гдя я был у родителей знакомой, рядом жили Вэрка и Краснопэрка. А под Гомелем на кладбище, где похоронен мой дед, подходит какой-то мужик, спрашивает, кто у нас тут похоронен, и представляется: причем, сначала имя-фамилия, чей сын, а потом говорит: а мянушка такая-то. Прям как в тюрьме: зовут так-то, а погоняйло такое-то.

Постмодернист
Постмодернист
17 июня 2013 00:53

В одной деревне мужика Волком прозвали, а одного деда внук звал Мыса (Миша) так его вся деревня так начала называть и прозвище приклеилось